29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчанка, якая змагаецца за жылплошчу, аднавіла галадоўку

3
Гамяльчанка, якая змагаецца за жылплошчу, аднавіла галадоўку
АЛЕНА ГРЫНЬКО
АРХІЎНЫЯ ФОТА «РАДЫЁ СВАБОДА»

33-гадовая маці дваіх дзяцей збіраецца галадаць, пакуль яе набалелае пытанне не развяжацца.

У Гомелі 33-гадовая маці дваіх дзяцей Алена Грынько аднавіла галадоўку, якую ўжо трымала ў чэрвені праз «штучна створаныя камунальныя бар'еры». Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэта яна тэлеграмай праінфармавала кіраўніцу адміністрацыі Лукашэнкі Наталлю Качанаву.

«Сёння была на прыёме ў кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Сяргея Казачка, - распавяла Алена Грынько. - пыталася, калі адміністрацыя дазволіць мне выкупіць рэшткавым коштам кухню, ванну, туалет».

Са слоў Грынько, на прыёме было з паўдзясятка чыноўнікаў разам з Казачком. Ёй заявілі: жывіце так, ніякай пастановы не будзе.

Кватэра ў Алены прыватызаваная, але кухня, ванна, калідор і туалет ёй не належаць. Раённая адміністрацыя праз суд вярнула іх у гарадскую камунальную ўласнасць.

Таму ў траўні Алена Грынько і Аксана Філіпенка, яшчэ адна жыхарка дома №14 на вуліцы Урыцкага, распачалі галадоўку.

Жанчыны галадалі два тыдні, пасля чаго падрыхтавалі зварот на імя Лукашэнкі на пазбаўленне іх беларускага грамадзянства. Бо мяркуюць, што іх правы ў Беларусі парушаюцца.

Да галадоўнікаў прыязджалі блізу дзясятка мясцовых начальнікаў, у тым ліку кіраўнік адміністрацыі Навабеліцкага раёна Сяргей Казачок, а таксама намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук. Яны адгаварылі жанчын адсылаць зварот дыктатару, паабяцаўшы развязаць усе камунальныя пытанні.

«Мяне проста падманулі. Камунальная служба зрабіла пераацэнку - на гэтым усё і скончылася. Цяпер чыноўнікі зноў раяць выкупляць кухню, ванну і туалет камерцыйным коштам - за 18,7 тысячы рублёў, хаця дому споўніўся ўжо 51 год», - кажа Алена.

Галадоўку жанчына збіраецца трымаць, пакуль яе набалелае пытанне не развяжацца станоўча.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках