24 красавiка 2024, Серада, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ryanair скасавала 600 рэйсаў праз страйк

2
Ryanair скасавала 600 рэйсаў праз страйк

Бортправаднікі і пілоты патрабуюць больш высокіх заробкаў і лепшых умоў працы.

Ірландская авіякампанія Ryanair скасавала 600 рэйсаў праз пагрозу страйку бортправаднікоў ў Бельгіі, Партугаліі і Гішпаніі, паведамляе «Европейская правда».

Страйк закране амаль 50 тысяч пасажыраў, якія зарэзервавалі рэйсы са згаданых краін 25 або 26 ліпеня.

Ryanair выбачылася за перабоі ў працы.

Лаўкостэр ужо звязаўся з пацярпелымі пасажырамі і паведаміў, што калі кліенты не атрымалі электроннага ліста ці SMS-паведамлення, яны павінны разлічваць на падарожжа як запланаванае.

Варта адзначыць, што на страйк дзеля больш высокіх заробкаў і лепшых умоў працы плануюць выйсці пілоты ў Ірландыі ўжо на гэтым тыдні - у пятніцу, і на наступным тыдні ў аўторак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках