25 красавiка 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як на Чарнаморскім узбярэжжы: што адбываецца з надвор'ем

6
Як на Чарнаморскім узбярэжжы: што адбываецца з надвор'ем

Ці доўга яшчэ будуць навальніцы і чым характэрнаt надвор'е сёлета.

Цёплае надвор'е з праліўнымі дажджамі больш характэрнае для Чарнаморскага ўзбярэжжа. Ці доўга яшчэ будуць навальніцы і чым характэрнае надвор'е ў Беларусі сёлета, распавялі tut.by спецыялісты Белгідрамета.

Цёплы і мокры ліпень

Першая дэкада ліпеня была досыць халоднай і мокрай - у Беларусі агулам выпала 172% ад кліматычнай нормы ападкаў.

- Лішак увільгатнення адзначаўся практычна паўсюдна, за выключэннем паўднёвага ўсходу. У Брагіне, Гомелі выпала 46% ад кліматычнай нормы ападкаў. 12 ліпеня ў Берасці за 12 гадзін выпала 60 міліметраў ападкаў, 14 ліпеня ў Жыткавічах - 59 міліметраў. 17 ліпеня моцныя ліўні і навальніцы прайшлі амаль ва ўсёй краіне, але яны не былі небяспечнымі, - адзначае начальніца сектара метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Наталля Клявец.

Прычына дажджоў на гэтым тыдні - маларухомы паўднёвы цыклон, цэнтр якога - над паўночным усходам Украіны. У Беларусь паступае цёплае вільготнае паветра з Чорнага мора.

- Такое надвор'е з праліўнымі дажджамі і высокай тэмпературай паветра больш характэрнае для Чарнаморскага ўзбярэжжа, - распавядае спецыялістка.

Такая сітуацыя будзе доўжыцца да канца тыдня, а разам з ёй - няўстойлівае, але па-летняму цёплае, надвор'е.

- Удзень і вечарамі будуць дажджы, прагрымяць навальніцы з парывістым ветрам. У начны час дажджы будуць слабець, але тэмпература застанецца падвышанай. Уначы тэмпература не будзе апускацца ніжэй за +14-19 ºС, удзень складзе +22-28 ºС. У пачатку наступнага тыдня на захадзе краіны стане менш дажджоў, а ў цэнтры і ўсходніх рэгіёнах захаваецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі, застанецца высокай імавернасць навальніц.

Уначы на наступным тыдні прагназуюць ад +11ºС на захадзе краіны і да +18ºС на ўсходзе, а ўдзень, як і на гэтым тыдні, - +22-28ºС.

Дарэчы, сіноптыкі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, ужо пятым разам на гэтым тыдні. 20 ліпеня ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Самы халодны люты за 25 гадоў і самы цёплы травень

Спецыялістка Белгідрамету ўспамінае, чым здзіўляла надвор'е ў іншыя месяцы гэтага года.

Мінімальная тэмпература, зарэгістраваная гэтай зімой, назіралася ў Клічаве 27 лютага - мінус 30,4 градуса. Такога халоднага лютага не было апошнія 25 гадоў.

- Сакавік сёлета быў вельмі халодным, сярэдняя тэмпература склала -2,6ºС. З 1981 года такі халодны сакавік бывае прыкладна адзін раз на пяць гадоў.

А вось красавіка быў цёплым. Сярэдняя тэмпература ў красавіку склала 10,5ºС, што на 3,2 градуса вышэй за кліматычную норму. Такі цёплы красавік фіксуецца другім разам за ўсю гісторыю метэаназіранняў пасля красавіка 2000 года, калі сярэднесутачная тэмпература паветра была 10,2ºС.

Кліматычнае лета ў Беларусі пачалося яшчэ ў красавіку, а травень стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

- Сярэдняя тэмпература траўня - 16,7ºС, што на 3,5 градуса вышэй за норму. Максімальная тэмпература месяца была зафіксаваная ў Берасці 30 траўня - 31,3ºС.

Быў цяплейшы за норму і чэрвень, з сярэдняй тэмпературай 17,6ºС.

У першым паўгоддзі 2018 гадоў ў Беларусі было мала дажджоў. У траўні агулам у краіне выпала 49% ад кліматычнай нормы ападкаў.

- Асабліва засушлівай была першая дэкада траўня, калі ў некаторых пунктах назірання выпала менш за адзін міліметр ападкаў за 15 дзён.

У другой палове чэрвеня ападкі пачалі выпадаць, і часта дажджы дасягалі крытэрыяў небяспечных з'яў. Спецыялістка ўспамінае, што 14-15 чэрвеня ў Беразіно назіраўся вельмі моцны дождж.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках