19 красавiка 2024, Пятніца, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя гучныя гісторыі з захопам закладнікаў у Беларусі

7
Самыя гучныя гісторыі з захопам закладнікаў у Беларусі

Агляд здарэнняў за апошнія шэсць гадоў, калі захоплівалі закладнікаў.

18 ліпеня ў банку Заслаўя 46-гадовы жыхар мястэчка ўзяў у закладнікі сваю 23-гадовую цяжарную дачку. Мужчына-нападнік меў нож. Яго забілі, а жанчына не пацярпела.

Гэта не адзіны такі выпадак. «Кур'ер» зрабіў агляд здарэнняў за апошнія шэсць гадоў, калі захоплівалі закладнікаў.

1. Захоп аддзялення банка ў Магілёве

Летась 20 лістапада ў Магілёве 28-гадовы грамадзянін Расеі паспрабаваў абрабаваць аддзяленне Беларусбанка на вуліцы Каліноўскага. Ён меў з сабой пісталет.

Мужчына ў масцы ўвайшоў у банк пад 15.00. Ён стаў пагражаць пісталетам і патрабаваць грошы. Кліенты і супрацоўнікі банка сталі закладнікамі. Злачынец запатрабаваў аўтамабіль. Спрабуючы ўцячы з грашыма на самаходзе, ён адстрэльваўся, але быў паранены і затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Пасля затрымання рабаўнік прасіў: «Забіце мяне. Не хачу сядзець у турме».

Падчас ператрусу ў яго знайшлі больш за 9000 беларускіх рублёў, 2000 расейскіх рублёў Цэнтральнага банка РФ, больш за 100 даляраў і цвёрды дыск з запісамі відэакамер з банка (злачынец выдраў дыск з сістэмнага блока).

Злачынец меў дазвол на жыхарства ў Беларусі. У верасні мінулага года ён прыехаў у Магілёў да маці.

2. Захоп абменніка ў гандлёвым цэнтры

1 кастрычніка 2014 года ў менскім гандлёвым цэнтры «Шчасце» 23-гадовы жыхар Мастоўскага раёна захапіў у закладнікі 18-гадовага касірку абменнага пункта валют.

Хлопец, пагражаючы «прадметам, вонкава падобным да пісталета сістэмы Макарава», прасякнуў унутр абменніка. Ён казаў, што заб'е або скалечыць дзяўчыну, калі праваахоўнікі не дазволяць яму ўцячы з выкрадзенымі грашыма.

ФОТА: TUT. BY

Некалькі гадзін перамоў нічога не далі, і пастанавілі правесці збройную аперацыю. Закладніца ў выніку захопу не пацярпела. Злачынцу зліквідавалі.

3. Захапіў жонку

26 красавіка 2017 года ў паселішчы Бальшавіку Гомельскага раёна 58-гадовы жыхар узяў у закладніцы ўласную жонку. Узамен на ейнае вызваленне ён патрабаваў $ 3000, якія пазычыла ягоная дачка. Інакш мужчына пагражаў спаліць дом разам з закладніцай, падарваўшы балон з бытавым газам.

Перамовы вынікаў не прынеслі. Дом быў узяты штурмам, а тэрарыста абясшкодзілі. Закладніца не пацярпела.

4. У закладніцы былую жонку

У ліпені 2016 года ў Добрушы п'яны 55-гадовы мужчына ўзяў у закладнікі былую жонку. Аперацыйная група, якая прыехала на месца здарэння, убачыла, што пры ганку дома стаіць голы мужчына і трымае пры шыі жанчыны штых-нож.

Супрацоўнікі міліцыі здолелі ўпрасіць ягамосця кінуць зброю і адпусціць жанчыну, аднак затым жыхар Добруша схаваўся ў доме і вярнуўся ўжо з двума нажамі. Аператыўнікі прыстрашылі ўжываннем табельнай зброю, і толькі тады захопнік здаўся.

Паводле інфармацыі міліцыі, агрэсію да жанчыны справакаваў падзел маёмасці пасля разводу.

5. Захапіў сям'ю знаёмца

На пачатку чэрвеня 2012 года 62-гадовы жыхар вёскі Рулеўшчыны Cенненскага раёна ўварваўся ў дом свайго 58-гадовага знаёмца з суседняй вёскі Старой Беліцы і стаў пагражаць вяскоўцу і ягоным дзвюм дочкам нажом. Ён патрабаваў сустрэчы з рознымі кіраўнікамі найвышэйшага ўзроўню дзяржаўнага кіравання.

З дому здолела вырвацца 17-гадовая дачка гаспадара, якая і выклікала міліцыю. Уночы, калі ўвага злачынца аслабла, здалеў уцячы і бацька дзяўчат.

Праваахоўнікі наважылі штурмаваць дом. У ім яны знайшлі труп старэйшай дачкі гаспадара кватэры з колата-рэзанай ранай.

У мінулым тэрарыст быў кіраўніком сельгаспрадпрыемства. Аднавяскоўцы распавядалі, што ён снаваў шмат планаў, хацеў узяць у арэнду возера, шмат сустракаўся з чыноўнікамі. Апошнім часам паводзіўся дзіўна. Казаў, што шукаў сваю праўду.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках