19 красавiка 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інспектар РЭП пра «справу страхароў»: замяць скандал цяпер будзе складана

1
Інспектар РЭП пра «справу страхароў»: замяць скандал цяпер будзе складана

У брыгады страхароў узятыя подпісы для правядзення экспэртызы почырку.

Са слоў брыгадзіра страхароў Сяргея Вячэрскага, участковы адабраў узоры подпісаў чальцоў брыгады для правядзення экспэртызы почырка. Супрацоўнік міліцыі апытвае страхароў і кіраўніцтва трэсту «Белтрансбуд», піша praca-by.info.

Участковы інспектар міліцыі ГАМ-1 Маскоўскага РУУС Менска капітан міліцыі В. Данчанка адмовіў брыгадзе страхароў у распачынанні крымінальнай справы паводле артыкула 380 (падробка, выраб або збыт падробленых дакументаў) і артыкула 395 (фальсіфікацыя довадаў). Сваю пастанову ўчастковы абгрунтаваў тым, што нібыта давярае ўнутранаму перакананню суддзі.

Пракурор Маскоўскага раёна скасаваў пастанову ўчастковага і накіраваў справу на новы разгляд начальніку Маскоўскага РУУС Менска з даручэннем апытаць усіх заяўнікаў па сутнасці звароту.

- Мяркуючы з усяго, кіраўніцтва дало каманду ўчастковаму разабрацца ў сітуацыі і пры неабходнасці распачаць крымінальную справу. Дзеянні ўчастковага пацвярджаюць мае словы, - пракаментаваў прававы інспектар прафзвязу РЭП Юрый Белякоў.- замяць скандал цяпер будзе складана.

Страхары, з іх слоў, гатовыя ўказаць на адказнага работніка трэста, якога падазраюць у падробцы подпісаў.

Прысуд у крымінальнай справе - гэта нагода для перагляду кожнай грамадзянскай справы паводле наноў адкрытых абставін. Пра гэта юрыст РЭП даложыць 19 чэрвеня Менскаму гарсуду, які разглядае касацыйную скаргу страхароў на пастанову суда Маскоўскага раёна Менска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках