20 красавiка 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Македоніі будзе праходзіць рэферэндум аб змене назвы краіны

Як у Македоніі будзе праходзіць рэферэндум аб змене назвы краіны

Cфармуляванае пытанне, на якое павінны будуць адказаць на рэферэндуме.

Прэм'ер-міністр Македоніі афіцыйна анансаваў пытанне, на якое грамадзяне ягонай краіны павінны будуць адказаць на рэферэндуме аб змене назвы краіны восенню гэтага года.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на The Associated Press.

Пасля сустрэчы з лідарамі палітычных партый кіраўнік урада Зоран Заеў паведаміў, што пытанне будзе гучаць наступным чынам: «Ці выступаеце вы за сяброўства ў Еўрапейскім Звязе і NATO, прыняўшы пагадненне паміж Рэспублікай Македонія і Рэспублікай Грэцыя?».

Заеў адзначыў, што рэферэндум будзе «кансультатыўным», як гэта прадугледжана заканадаўствам краіны, але дадаў, што «народнае слова будзе канчатковым для ўсіх палітычных партый».

Лідар галоўнай апазіцыйнай партыі VMRO-DPMNE Хрысціян Мікоскі выйшаў з пасяджэння, патрабуючы яшчэ аднаго раунда перамоў. Далейшыя абмеркаванні плануюцца пазней у чацвер.

Нагадаем, Грэцыя і Македонія 17 чэрвеня падпісалі пагадненне аб змене назвы былой югаслаўскай рэспублікі на Рэспубліку Паўночная Македонія.

Пагадненне адкрывае шлях уступлення ў NATO і ЕЗ для былой югаслаўскай рэспублікі і пакладзе канец 27-гадовай спрэчцы паміж дзвюма краінамі.

Парламент Македоніі ўжо двойчы ратыфікаваў пагадненне, але прэзідэнт краіны адмаўляецца яго падпісваць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках