25 красавiка 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абарона, падтрымка і развіццё - галоўныя пастулаты плана для польскай вёскі

Абарона, падтрымка і развіццё - галоўныя пастулаты плана для польскай вёскі
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: PAP/RADEK PIETRUSZKA

У Польшчы маюць намер зрабіць сельскую гаспадарку адной з самых эфектыўных у свеце.

Абарона, падтрымка і развіццё - на гэтым заснаваны так званы «План для вёскі». 19 ліпеня дакумент прэзентавалі прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі і польскі міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Ян Арданоўскі, паведамляе «Радио Польша».

Апісваючы план, прэм'ер Маравецкі патлумачыў, што абарона мае дачыненне да сітуацый, калі фермеры, напрыклад, трапляюць у цяжкае фінансавае становішча праз прыродныя ўмовы. Падтрымка - гэта адпаведная арганізацыя рынку ў выпадках, калі ўраджаю занадта мала альбо, наадварот, ёсць яго лішак:

«Падчас праўлення кааліцыі Польскай сялянскай партыі і Саюза дэмакратычных левых сіл у 90-я гады былі прададзеныя галоўныя польскія фірмы, якія займаліся купляй і перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі. Сёння мы хочам гэта змяніць, стварыўшы Польскую нацыянальную харчовую групу».

Трэці пастулат «Плана для вёскі», які датычыцца развіцця, грунтуецца, са слоў Матэвуша Маравецкага, на тэхнічна развітым абсталяванні, матэрыялах і тэхналогіях у сельскай гаспадарцы з тым, каб гэта галіна Польшчы стала адной з самых эфектыўных у свеце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках