25 красавiка 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі стаў Андрэй Сідарэнка

5
Галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі стаў Андрэй Сідарэнка
АНДРЭЙ СІДАРЭНКА

Кантракт заключаны на адзін год «з магчымасцю падаўжэння».

Галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі стаў Андрэй Сідарэнка. Такую пастанову прыняў выканкам Федэрацыі хакея Беларусі. Адзначаецца, што з Сідарэнкам падпішуць кантракт тэрмінам на адзін год «з магчымасцю яго падаўжэння», паведамляе Еўрарадыё.

Андрэю Сідарэнку 22 ліпеня споўніцца 59 гадоў. Ён - ураджэнец Чэлябінскай вобласці Расеі, былы савецкі хакеіст, заслужаны трэнер Беларусі. У канцы сваёй кар'еры гульца Сідарэнка выступаў за менскае «Дынама» (у 1988-1989 гадах). Трэніраваў беларускія каманды «Цівалі», «Хімік-СКА», менскае «Дынама», «Гомель». Апошні яго клуб - «Дызель» з расейскага горада Пенза, які выступае ў Вышэйшай хакейнай лізе. Андрэй Сідарэнка ўжо быў галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі - у 1994-1996 гадах. У 2004-2005 гадах ён працаваў з нацыянальнай камандай Польшчы.

На наступным чэмпіянаце свету нацыянальная каманда Беларусі будзе змагацца за вяртанне ў элітны дывізіён. Першынство ў групе «А» дывізіёна 1 пройдзе вясной 2019-га ў Казахстане. Спаборнікамі беларусаў будуць каманды Казахстана, Вугоршчыны, Паўднёвай Карэі, Літвы і Славеніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках