24 красавiка 2024, Серада, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Менска і раёна скардзяцца на гукі выбухаў з вайсковага палігона

20
Жыхары Менска і раёна скардзяцца на гукі выбухаў з вайсковага палігона

Страляюць нават уначы.

Жыхары Менска і Менскага раёна скардзяцца на гукі стрэлаў і выбухаў, якія даносяцца з вайсковага стрэльбішча ў баку мікрараёна Уручча. Страляюць нават уначы.

«Ад нас недалёка знаходзіцца палігон, - напісала tut.by жыхарка вёскі Копішча. - Ужо тры дні, з 16 ліпеня, там нешта выбухае, бамбяць або страляюць. Асабліва вечарамі. Самае сумнае, што і ўначы гэты гук. Ды што ж гэта такое?»

Былі і лісты ад менчукоў са скаргамі на гукі стрэлаў і выбухаў у баку Вайсковага гарадка ва Уруччы.

- Ідзе планавая баявая падрыхтоўка, - распавёў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Уладзімір Макараў. - На вайсковым стрэльбішчы 120-й брыгады выконваюцца вучэбныя стрэльбы, у тым ліку і ўначы. Гэта працягнецца прынамсі на гэтым тыдні. Баявая падрыхтоўка праводзіцца рэгулярна ў летнія месяцы. Грамадзяне могуць быць абсалютна спакойныя, гэтыя выбухі і стрэлы не мацнейшыя, за грымоты.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках