29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэазагадка: Літоўскія памежнікі прапанавалі пералічыць беларускіх дзікоў-нелегалаў

25
Відэазагадка: Літоўскія памежнікі прапанавалі пералічыць беларускіх дзікоў-нелегалаў

Літоўскія памежнікі прапаноўваюць усім ахвочым палічыць парушальнікаў мяжы на адным цікавым відэа.

Камеры запісалі, як статак дзікоў з Беларусі перабягае дзяржаўную мяжу, паведамляе tut.by.

Літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы апублікавала відэа: у Швенчэнскі раён з Беларусі перабягае статак дзікоў і парасят. Іх так шмат, што на другім дзясятку людзі звычайна збіваюцца.

«На службе памежнікі павінны быць як мага больш пільнымі. Ці пільныя вы? Паспрабуйце злічыць, колькі дзікоў», - прапануюць літоўскія памежнікі.

Абяцаюць, што першыя пяць чалавек, якія дадуць правільны адказ пад запісам у Facebook, атрымаюць у падарунак сувенірную ручку з лагатыпам ведамства. І хоць свае версіі ўжо назвалі амаль тры сотні чалавек, здаецца, шанец ёсць у кожнага.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках