19 красавiка 2024, Пятніца, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: За два тыдні да інаўгурацыі Трампу паказалі дакументы пра загад Пуціна ўмяшацца ў выбары ЗША

8
NYT: За два тыдні да інаўгурацыі Трампу паказалі дакументы пра загад Пуціна ўмяшацца ў выбары ЗША

Інфармацыю амерыканскай выведцы падала звышсакрэтная крыніца, блізкая да Пуціна.

За два тыдні да інаўгурацыі 6 студзеня 2017 года, прэзідэнту ЗША Дональду Трампу прадэманстравалі засакрэчаныя дакументы разведкі аб тым, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін асабіста аддаваў загад пра кібератакі з мэтай паўплываць на прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. Пра гэта піша The New York Times (пераклад - gordonua.com).

У брыфінгу бралі ўдзел тагачасныя кіраўнікі разведвальных службаў: дырэктар ЦРУ Джон Брэнан, кіраўнік Нацыянальнай выведкі Джэймс Клэпер, дырэктар Агенцтва нацыянальнай бяспекі Майкл Роджэрс і кіраўнік ФБР Джэймс Комі.

Довады ўяўлялі сабой справаздачы і электронныя лісты расейскіх афіцэраў выведкі, а таксама сведчанні нейкай звышсакрэтнай крыніцы, блізкай да Пуціна. Менавіта яна распавяла ЦРУ, што Крэмль наважыў правесці ўмяшанне ў выбары з дапамогай хакераў.

Выданне адзначае, што крыніца ЦРУ была настолькі сакрэтнай, што Брэнан пазбягаў спасылак на яе ў час штодзённых брыфінгаў на працягу апошніх месяцаў працы адміністрацыі Барака Абамы, калі актыўна ішло расследаванне расейскага ўмяшання ў выбары.

Кіраўнікі разведкі далажылі Трампу, што спецслужбы Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і ЗША перахаплялі лісты з ўзламанай электроннай поштай Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі, якія знаходзіліся ў распараджэнні расейцаў. Выведка ЗША ведала і пра кантакты расейскіх спецслужбаў з WikiLeaks.

Таксама абранаму прэзідэнту даклалі пра дзейнасць у ЗША хакераў, звязаных з Масквой, у 2014-2015 гадах.

Са слоў крыніц выдання, падчас брыфінгу разведкі Трамп выглядаў так, нібыта сумняваўся, але не аспрэчваў звесткі.

Як зазначыў адзін з найбліжэйшых памочнікаў прэзідэнта, які казаў на ўмовах ананімнасці, Трамп выказваў асцярогі, што любое прызнанне спробы Расеі паўплываць на выбары 2016 года падыме пытанні аб легітымнасці яго прэзідэнцтва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках