25 красавiка 2024, Чацвер, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд ААН патрабуе ад РФ аднавіць працу Мэджліса

2
Суд ААН патрабуе ад РФ аднавіць працу Мэджліса
ЛАНА ЗЕРКАЛЬ

Суд у Гаазе нагадаў РФ пра яе абавязкі выканаць загад суда аб аднаўленні работы Мэджліса крымскататарскага народа.

Пра гэта паведаміла намесніца міністра замежных спраў Украіны Лана Зеркаль на сваёй старонцы ў Facebook.

«Толькі што мы атрымалі ліст ад Міжнароднага суда ААН, у якім суд паведаміў нам, што накіраваў у РФ патрабаванне, сфармуляванае ва ўласцівай суду кансерватыўна-дыпламатычнай манеры, па выкананні абавязковага пункта загаду ААН аб аднаўленні дзеяння Мэджліса», - паведаміла намесніца міністра.

19 красавіка гэтага года Украіна звярнулася ў суд з просьбай пацвердзіць, што Расея абавязаная скасаваць забарону дзейнасці Мэджліса ў адпаведнасці з загадам Міжнароднага суда ААН ад 19 красавiка 2017 года аб прымяненні часовых захадаў.

Зеркаль падкрэсліла, што ў перапісцы з судом Расея «спрабавала пераканаць усіх, што крымскія татары добра жывуць ва ўмовах акупацыі». «Гэтыя тлумачэння не адцягнулі ўвагу суда ад галоўнага - загад суда не выкананы», - паведаміла яна.

Суд наўпрост звярнуў увагу Расеі, што загад з'яўляецца абавязковым, патрабаванне аднавіць дзеянне Меджліса дакладнае і патрабуе прыняцця канкрэтных мер. Расея павінна прыняць гэтыя меры і праінфармаваць суд пра іх да 19 студзеня 2019 года, дадала Зеркаль.

Нагадаем, 19 красавіка 2017 года суд ААН абавязаў Расею аднавіць Мэджліс крымскататарскага народа, які Расея абвясціла экстрэмісцкай арганізацыяй.

Між іншым, суд абавязаў РФ устрымацца ад абмежаванняў у дачыненні да крымскіх татараў на прадстаўніцтва сваіх інтарэсаў, уключаючы аднаўленне дзейнасці Мэджліса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках