20 красавiка 2024, Субота, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці валанцёры і гараджане вымылі лебедзяў, запэцканых мазутам

1
У Берасці валанцёры і гараджане вымылі лебедзяў, запэцканых мазутам

Дзікіх птушак адмылі, выцерлі і адпусцілі на волю.

Увечары 18 ліпеня на Зарэчнай вуліцы валанцёры разам з неабыякавымі гараджанамі зладзілі лазневы дзень сямейцы лебедзяў, паведамляе «Зялёны партал».

Высакародныя птушкі няўдала пакупаліся ў сцёку побач з гарадскім возерам, куды пасля нядаўніх ліўняў у Берасце змыла шмат усякай гадасці, у тым ліку, алеістай вадкасці падобнай на мазут ці адпрацоўку. Так птушкі з белых ператварыліся ў брудна-бурых.

На дапамогу лебедзям прыехалі спецыялісты-арнітолагі, якім патэлефанавалі відавочцы. Птушак было лёгка злавіць, бо яны разгублена стаялі на беразе, спрабуючы дзюбамі садраць кавалачкі ліпкага мазуту з апярэннем. Лебедзяў акуратна загналі ў сетку, а затым на працягу двух гадзін адмывалі і адчышчалі.

Чыстых птушак адпусцілі ў возера, дзе яны разок скупануліся, а затым зноў выйшлі да людзей - на фотасесію.

Што будзе са стойкай бруднай пляма мазуту, не паведамляецца. Але мясцовыя жыхары ўжо скардзяцца, што сталі мурзатыя ад яго не толькі лебедзі, але і свойскія качкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках