23 красавiка 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампэа: Трамп выяўна даў зразумець Пуціну, што ягоная дзейнасць на ўсходзе Украіны не адпавядае інтарэсам РФ

3
Пампэа: Трамп выяўна даў зразумець Пуціну, што ягоная дзейнасць на ўсходзе Украіны не адпавядае інтарэсам РФ
Майк Пампэа
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

ЗША пільнуюцца «вельмі жорсткай» пазіцыі што да Украіны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы ў Гельсінках даў зразумець прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, што дзейнасць РФ на Данбасе не адпавядае расейскім інтарэсам.

Пра гэта ў інтэрв'ю "Голасу Амэрыкі", апублікаваным 20 ліпеня, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа.

"Ва Усходняй Украіне прарасейскія сілы працягваюць акупацыю культавых будынкаў, якія належаць рэлігійным меншасцям, каб выкарыстоўваць іх у якасці вайсковых аб'ектаў. Вы былі ў Гельсінках. Ці была гэтая сустрэча ўдалай, і як абмяркоўвалася дзейнасць Расеі на ўсходзе Украіны?" - спытаў журналіст.

Пампэа адказаў, што бачыў гэтыя паведамленні. "Гэта непрымальна. Гэта парушае шматлікія прынцыпы выкарыстання рэлігійных аб'ектаў для абароны сваіх сіл і стварае рэальныя выклікі. Што да Гельсінак, прэзідэнт Трамп выяўна даў зразумець Уладзіміру Пуціну, што іхняя дзейнасць на ўсходзе Украіны не адпавядае інтарэсам Расеі", - заявіў дзяржаўны сакратар ЗША.

Паводле ягоных слоў, адміністрацыя ЗША ў гэтым пытанні "пільнуецца вельмі жорсткай пазіцыі".

"Мы надалі ўкраінскім сілам дапамогу, якую мінулая адміністрацыя неаднаразова адмаўлялася даць. Мы мяркуем, што гэта стварае варункі для таго, каб украінцы правялі паспяховыя выбары у 2019 годзе, і мы вельмі спадзяемся, што сітуацыя абладзіцца сама сабой. Амэрыка па-ранейшаму падтрымлівае жаданні ўкраінскага народа", - дадаў Пампэа.

16 ліпеня 2018 гадоў ў Гельсінках прайшла сустрэча Пуціна і Трампа. Пасля яе Пуцін заявіў, што ён і прэзідэнт ЗША маюць некаторыя новыя ідэі пра спосабы ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

Паводле інфармацыі агенцтва "Інтэрфакс-Украіна", Украіна папрасіла афіцыйных тлумачэнняў у Вашынгтона аб нібыта абмеркаванні на амэрыканска-расейскай сустрэчы ў Гельсінках новых прапаноў аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Паводле крыніцаў Bloomberg, Пуцін на перамовах у Гельсінках прапанаваў Трампу абдумаць прапанову аб правядзенні рэферэндуму з мэтай пакласці канец ваеннаму канфлікту на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках