19 красавiка 2024, Пятніца, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Асада падышлі да мяжы Ізраіля

1
Войскі Асада падышлі да мяжы Ізраіля

Войска дыктатара ўзяло пад кантроль абшар на паўднёвым захадзе Сірыі.

У Сірыі войскі дыктатара Башара Асада бяруць пад кантроль абшар на паўднёвым захадзе краіны, прылеглы да Галанскіх вышынь, якія знаходзяцца пад кантролем Ізраіля, паведамляе svoboda.org.

Некалькі гадоў гэтая тэрыторыя ў правінцыі Кунэйтры была пад кантролем паўстанцаў, аднак у выніку маштабнага наступу сіл Асада на паўднёвым захадзе Сірыі яны не здолелі ўтрымаць пазіцыі.

Як паведамляюць агенцтвы і Сірыйскі цэнтр маніторынгу правоў чалавека, пры пасярэдніцтве расейскіх вайскоўцаў дасягнутяы пагадненні аб замірэнні. Абшары, прылеглыя да Галанскіх вышынь, пяройдуць пад кантроль сірыйскіх улад. Паўстанцы, якія не жадаюць скласці зброю, выедуць на поўнач Сірыі.

Паводле такой жа мадэлі войскі Асада раней аднавілі кантроль над Усходняй Гутай і абшарамі ля мяжы з Ярданіяй.

Такім чынам, увесь паўднёвы захад Сірыі пяройдзе пад кантроль Дамаска - за выняткам невялікага лапіка тэрыторыі, якую кантралююць джыхадысты з так званай "Ісламскай дзяржавы". Мяркуецца, што супраць іх будзе праведзена збройная аперацыя.

Пасля сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Гельсінках 16 ліпеня прэзідэнты ЗША і Расеі заявілі пра тое, што бяспека Ізраіля ў сувязі з падзеямі ў Сірыі мае быць забяспечаная. Назіральнікі адзначаюць, што ў апошнім наступе войскаў Асада практычна не ўдзельнічалі іранскія вайскоўцы - супраць іх з'яўлення ля сваіх меж моцна пярэчыць Ізраіль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках