25 красавiка 2024, Чацвер, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі двум былым памежнікам вынеслі прысуд за дзедаўшчыну

7
У Гомелі двум былым памежнікам вынеслі прысуд за дзедаўшчыну

Яны ўжывалі да іншых салдатаў фізічны гвалт.

20 ліпеня суд Гомельскага раёна вынес прысуд салдатам тэрміновай службы вайсковай часткі 1242, абвінавачаным у нестатутных адносінах. Ім прызначанае пакаранне 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, піша tut.by.

Справа была зімой 2018 года ў вайсковай частцы №1242 на памежнай заставе, якая размяшчалася непадалёк ад аграгарадка Новая Гута пад Гомелем.

Паводле версіі дзяржабвінавачання, са студзеня да лютага абвінавачаныя Сяргей Гузееў і Раман Гладкі «ўжывалі да іншых салдатаў фізічны гвалт і ўсяляк прыніжалі іх годнасць». Да прыкладу, прымушалі шарагоўцаў адціскацца шмат разоў, прысядаць, білі далонню ў твар, задавалі бессэнсоўныя пытанні, на якія трэба было адказаць. Паводле матэрыялаў справы, падчас такіх выпрабаванняў два вайскоўцы страцілі прытомнасць. Абвінавачаныя віну сваю прызналі часткова. Да прыкладу, не пагадзіліся з колькасцю і інтэнсіўнасцю нанесеных імі ўдараў, а таксама запярэчылі, што нестатутныя адносіны доўжыліся не месяцы, як гэта напісана ў абвінавачванні, а ад сілы тыдзень-паўтара. Акрамя гэтага, акцэнтавалі ўвагу суда на тым, што шарагоўцы іхнія каманды выконвалі без прымусу.

– Гэта было добраахвотна, жарт такі, армейскі чорны гумар, – растлумачылі яны.

Следчыя такія жарты не ацанілі. У дачыненні да былых памежнікаў была распачатая крымінальная справа. 20 ліпеня суд Гомельскага раёна вынес ім прысуд.

Нагадаем, месяц таму ў судзе Савецкага раёна разглядалася крымінальная справа 19-гадовага сяржанта з унутраных войскаў. За нестатутныя адносіны яго прысудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі ў калоніі адкрытага тыпу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках