19 красавiка 2024, Пятніца, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітрук Лукашэнка

28
Палітрук Лукашэнка

Многія дыктатуры Еўропы здаваліся непарушнымі, а абрынуліся ў адзін момант.

20-га ліпеня – дзень у гісторыі, калі еўрапейскі народ, толькі-толькі атрымаўшы незалежнасць, зрабіў першы крок ад свабоды і закону да царства сілавікоў і спецслужбаў. 24 гады таму адбылася інаўгурацыя Лукашэнкі – самая першая, самая сціплая і справавая, гаворыцца ў відэасюжэце «Белсата».

Чаму гэта здарылася? Адна з прычынаў – беларусы не былі гатовыя да палітычнага і эканамічнага шоку 1990-х. Кожны памятае пачатак незалежнасці па-свойму.

Жыхары Менска:

«Цяжка было. Талоны, чэргі...».

«Гэта быў час творчага нацыянальнага ўздыму. Памятаю, на праспекце ладзілі палітычныя і мастацкія акцыі, туды-сюды хадзілі людзі».

«Сітуацыя ў эканоміцы была цяжкая пасля развалу СССР».

«Свабода і магчымасці. Усе думалі, што будзе лепш».

Тады яшчэ малады дэпутат Вярхоўнага Савета Аляксандр Лукашэнка на выбарах абяцаў і вярнуцца назад, у СССР, і перамагчы карупцыю, і забяспечыць дэмакратыю.

Кандыдат у прэзідэнты Лукашэнка кажа: «...І я, калі буду прэзідэнтам, калі так адбудзецца, ніколі не буду заціскаць!»

Пры гэтым, як згадваюць сведкі тых падзей, у другім туры Лукашэнка перамог, у пэўнай ступені... выпадкова.

«На той момант беларуская апазіцыя не разглядала Лукашэнку як магчымага будучага прэзідэнта, бо ўсе намаганні апазіцыі былі накіраваныя супраць кіраўніка выканаўчай улады Вячаслава Кебіча», – апавядае Вячаслаў Сіўчык, лідар руху салідарнасці «Разам».

Не ўспрымалі ўсур'ёз, бо на выбарах Лукашэнка зрабіў стаўку на імідж «чалавека з народа», былога дырэктара саўгаса. Хоць на самай справе ён заўсёды быў чалавекам з камуністычнага апарату і даўно навучыўся маніпуляваць людзьмі – яшчэ калі служыў палітруком спачатку ў памежных войсках КДБ, а потым у танкавых.

«Гэты імідж быў працай маскоўскіх паліттэхнолагаў, якія працавалі потым і на генерала Лебедзя, працавалі і ва Украіне, гэта звычайныя паліттэхналогіі, каб прасунуць Лукашэнку на тую пасаду, на якую ён здолеў забрацца, нечакана для беларускага эліты», – мяркуе Вячаслаў Сіўчык.

Як палітрук Лукашэнка не раз выявіў сябе і ў заявах, і ў кіраванні Беларуссю. «Жэстачайшы кантроль», неабмежаваная ўлада спецслужбаў і сілавікоў, якія падпарадкоўваюцца толькі Лукашэнку, увядзенне ідэалогіі дзяржавы ў сістэме адукацыі – гэта ўсё ягоная савецкая сістэма каштоўнасцяў, дзе на першым месцы – Масква, а не свой народ.

Стварэнне «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі Лукашэнку было патрэбнае і эканамічна – каб браць танныя энэрганосьбіты і крэдыты, – і палітычна: кіраўнік Беларусі марыў стаць пераемнікам Барыса Ельцына. А потым высветлілася, што і пераемнік ёсць іншы, і расейскія абдымкі не адпускаюць.

І калі б беларусы 24 гады таму абралі шлях у Еўропу, цяпер, магчыма, заробкі не тое што «папяцьсот», а нават і тысячу еўраў нікога б у нашай краіне не здзіўлялі.

Між тым жыццё як у Еўразвязе – гэта не толькі высокія заробкі. Але і магчымасць грамадзяніна засудзіць чыноўніка або паліцыянта, які парушыў твае правы. А вось жыццё пры Лукашэнку – гэта, наадварот, магчымасць атрымаць крымінальную справу, калі не падзелішся бізнэсам з сілавікамі.

«Цяпер Лукашэнка ўваходзіць у пяцёрку доўгажыхароў-дыктатараў свету, што не робіць гонару ні гэтай персоне, ні нашай краіне. Таксама не робіць гонару, што мы краіна, дзе адбыўся рэванш спецслужбаў Савецкага Саюза», – кажа Вячаслаў Сіўчык.

Аднак надзея на іншае, лепшае, жыццё застаецца. І Савецкі Саюз, і Берлінская сцяна, і камуністычныя дыктатуры Еўропы здаваліся непарушнымі, а абрынуліся ў адзін момант. І іх разбурылі грамадзяне, якія хацелі жыць вольна.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках