25 красавiка 2024, Чацвер, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі паводле справы пра дзяржздраду арыштаваны 74-гадовы навуковец з «Раскосмасу»

12
У Расеі паводле справы пра дзяржздраду арыштаваны 74-гадовы навуковец з «Раскосмасу»

Затрыманы працаваў у галоўным НДІ карпарацыі.

Суд у Маскве арыштаваў супрацоўніка ЦНДІмаш Віктара Кудраўцава паводле справы пра дзяржздраду. Пра гэта ТАСС паведаміў у нядзелю прадстаўнік Грамадскай назіральнай камісіі Яўген Енікееў.

«У СІЗА “Лефортава” напярэдадні я здолеў пагутарыць з новым прыбылым 74-гадовым зняволеным з Каралёва Кудраўцавым, якога арыштавалі і прывезлі ўчора. Яму высунута абвінавачванне паводле артыкула 275 КК РФ “Дзяржаўная здрада”», – заявіў Яўген Енікееў.

Паводле словаў Енікеева, у «Раскосмасе» наўпрост не пацвердзілі, што Кудраўцаў мае дачыненне да справы, бо справа засакрэчаная. З гэтай самай прычыны інфармацыю пра арышт не пацвердзілі і не аспрэчылі таксама ў лефортаўскім судзе Масквы, які разглядае пытанні пра абранне захадаў стрымання паводле справы аб шпіянажы і дзяржздрады.

Нагадаем, у пятніцу ў ЦНДІмаш – галоўны навукова-даследчы інстытут «Раскосмасу», а таксама ў офіс дырэктара даследча-аналітычнага цэнтра Аб'яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі (АРКК) Дзмітрыя Пайсона прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі ФСБ. На наступны дзень Дзмітрый Пайсон падаў заяву аб звальненні.

Паводле звестак СМІ, ператрусы ішлі ў межах крымінальнай справы пра дзяржздраду. Праверкі звязаныя з верагоднай выцечкай звестак аб сакрэтных гіпергукавых праектах абароннай прамысловасці: аператыўнікі падазраюць, што звесткі пра расейскія распрацоўкі ў гэтай сферы маглі трапіць да заходніх спецслужбаў.

Кіраўнік дзяржкарпарацыі Дзмітрый Рагозін даручыў падначаленым максімальна спрыяць следству.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках