25 красавiка 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здабыча нафты ў ЗША пабіла новы рэкорд

5
Здабыча нафты ў ЗША пабіла новы рэкорд

Амерыка стала лідарам у здабычы чорнага золата.

ЗША паставілі чарговы рэкорд у здабычы нафты ў сваёй гісторыі і выйшлі на адзнаку 11 мільёнаў бараляў за суткі. Такім чынам, Штаты сталі лідарамі ў здабычы чорнага золата, абышоўшы Саудаўскую Аравію і Расейскую Федэрацыю.

Зразумела, што саўдзіты, што РФ сёння прытрымліваюцца квотаў АПЕК, аднак, СА не зазнае цяжкасцяў, каб вельмі хутка нагнаць страчанае і павялічыць сваю здабычу на 1 млн бараляў за суткі. У Расеі ў гэтым плане ўсё нашмат больш складана, піша sprotyv.info.

Тым не менш гаворка ідзе не столькі пра лідарства той ці іншай краіны, колькі пра перспектывы. Бо ў ЗША перспектывы росту здабычы нафты з'яўляюцца трэндам. Пры гэтым эксплуатаваныя цяпер 863 свідравіны – гэта зусім не максімум здабыўной прамысловасці Штатаў, пікавае значэнне якой было 1609 задзейнічаных вышак на 10 кастрычніка 2014 года.

Уласна, у варунках, калі нафта зноў пахіснулася і з 11 ліпеня прасела больш чым на 10% у кошце, зваліўшыся з адзнакі $79 за бараль (гатунак BRENT) да $71, з адскокам да $73, звесткі пра рост здабычы ЗША толькі абнадзейваюць. Чорнаму золату ўсё менш даецца шанцаў на нястрымны рост, а экспансія Вашынгтона на сыравінны плацдарм вуглевадародаў спрыяе выцясненню некаторых гульцоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках