24 красавiка 2024, Серада, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выжылы ў ДТЗ ва Украіне беларус: Хто сядзеў справа – амаль усе загінулі

1
Выжылы ў ДТЗ ва Украіне беларус: Хто сядзеў справа – амаль усе загінулі

Гамяльчук апавёў падрабязнасці пра аварыю ў Мікалаеўскай вобласці.

Тры беларусы, якія пацярпелі ў пятніцу ў страшнай аварыі ў Мікалаеўскай вобласці, застаюцца ва ўкраінскіх лякарнях. Адзін – у рэанімацыі Крываазёрскай раённай лякарні, яшчэ два – у Мікалаеўскай абласной, пішуць «Моцныя навіны».

«На гэты час у Крываазёрскай раённай лякарні ў рэанімацыі застаўся адзін пацярпелы. Ягоны стан палепшыўся. Ён ужо самастойна перасоўваецца», – апавяла ў эфіры «Беларусь 1» намесніца галоўнага лекара лякарні Любоў Скрыпнічэнка.

Паводле ейных словаў, адзін з пацыентаў, якія знаходзяцца ў Мікалаеўскай лякарні, знаходзіцца ў цяжкім стане. Стан другога характарызуецца як сярэдняй цяжкасці.

Аварыя, у якой загінулі пяць грамадзянаў Беларусі, яшчэ 12 былі траўмаваныя, адбылася раніцай у пятніцу, 20 ліпеня. Мікрааўтобус, у якім жыхары Гомеля вярталіся з адпачынку, урэзаўся ў фуру, якая стаяла на праезнай часткі. Дзевяць пацярпелых ужо вярнуліся ў Гомель. Шасцярым з іх медыкі пасля агляду прызначылі амбулаторнае лекаванне і адпусцілі дадому. Яшчэ тры застаюцца ў стацыянары Гомельскай абласной лякарні.

Мужа і жонку Рабушкаў паклалі ў траўматалогію. У Рамана – ірваная рана нагі і пералом ключыцы. Ён апавядае, што яны з жонкай сядзелі ў шэрагу за кіроўцам. Загінулі ж у асноўным тыя, хто праз праход сядзелі справа.

«Усе спалі. Прачнуліся ад вельмі жорсткага ўдару ў машыне. Мы наперадзе сядзелі практычна каля кіроўцы, з гэтага боку было яшчэ больш менш, а тыя, хто сядзеў справа, усё амаль загінулі, таму што там цалкам скасіла машыну», – апавёў Рабушка ў эфіры «Беларусь 1».

Гомельскія медыкі ацэньваюць стан пацярпелых на гэты момант як здавальняльны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках