23 красавiка 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP назвала імя расейскага мільярдэра, які фундаваў Буціну

4
WP назвала імя расейскага мільярдэра, які фундаваў Буціну
КАНСТАНЦІН НІКАЛАЕЎ
ФОТА: Валерый Лявіцін/РІА Новости

Дзейнасць Марыі Буцінай фундаваў расейскі мільярдэр Канстанцін Нікалаеў.

Расейка Марыя Буціна, якую Вашынгтон падазрае ў працы на расейскія спецслужбы ў якасці незарэгістраванага агента, атрымлівала фінансавую падтрымку ад расейскага мільярдэра Канстанціна Мікалаева. Пра гэта распавяла сама Буціна, выступаючы перад камітэтам выведкі сэната ЗША, паведамляе РБК са спасылкай на The Washington Post са спасылкай на сэнатараў, якія былі падчас допыту Буцінай.

Як паведамілі суразмоўцы выдання, Буціна распавяла амэрыканскім заканадаўцам, што Нікалаеў даваў фінансавую падтрымку расейскай арганізацыі «Права на зброю», сябрам управы якой яна з'яўляецца, і ў якасці прадстаўніцы якой была на «малітоўным сняданку» з удзелам прэзідэнта ЗША ў лютым 2017 года.

Прадстаўнік Нікалаева пацвердзіў WP, што прадпрымальнік кантактаваў з Буцінай з 2012 да 2014 года, калі яна пачынала працу гэтай арганізацыі, але каментаваць факт надання фінансавай дапамогі адмовіўся. Паводле ягоных слоў, Нікалаеў таксама асабіста не знаёмы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Са слоў крыніц WP, сын Нікалаева Андрэй, які вучыўся ў ЗША, быў валанцёрам, які працаваў на штаб Трампа ў 2016 годзе. Яго таксама бачылі ў гатэлі Трампа ў Вашынгтоне напярэдадні інаўгурацыі прэзідэнта ЗША, паведамілі яшчэ дзве крыніцы WP.

У судзе, дзе слухалася справа аб арышце Буцінай, прадстаўнікі Мінюста паведамілі, што фундатарам яе дзейнасці выступіў нейкі мільярдэр - «вядомы расейскі бізнэсовец, які мае глыбокія сувязі з адміністрацыяй прэзідэнта Расеі», зазначае WP.

Ягонае імя не выдаецца, аднак пракуратура адзначыла, што ён часта ездзіць у Злучаныя Штаты і быў унесены ў спіс Forbes з багаццем $ 1,2 млрд. Выданне таксама зазначае, што звесткі аб вартасці актываў Нікалаева паводле ацэнкі Forbes супадаюць з сумай, названай пракурорамі ў судзе.

Буцінай інкрымінуецца ўдзел у змове з мэтай вядзення дзейнасці на карысць замежнай дзяржавы на тэрыторыі ЗША, а таксама вядзенне такой дзейнасці без адпаведнай рэгістрацыі ў Мінюсце ЗША. Яе затрымалі 16 ліпеня, праз два дні суд Буціну арыштаваў.

Масква абвінавачванні на адрас Буцінай адхіляе. Амбасада Расеі запытала ў Вашынгтона тлумачэнні з нагоды яе арышту, а кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў запатрабаваў вызваліць расейку падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком Дзяржаўнага дэпартаменту Майкам Пампэам.

Канстанцін Нікалаеў - суўладальнік адной з найбуйнейшых чыгуначных кампаній Расеі Globaltrans. Ён таксама з'яўляецца адным з сузаснавальнікаў маскоўскай школы мэнэджмэнту "Сколкава".

У ЗША Нікалаеў мае бізнэс-інтарэсы: ён уваходзіць у раду дырэктараў кампаніі American Ethane і інвестуе ў стартапы ў Крэмніевай даліне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках