23 красавiка 2024, aўторак, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кубе адзінагалосна прынялі новую Канстытуцыю

4
На Кубе адзінагалосна прынялі новую Канстытуцыю

Асноўны закон легалізуе прыватную ўласнасць і скасоўвае будаўніцтва камунізму.

Нацыянальная асамблея народнай улады (парламент) Кубы ў нядзелю, 22 ліпеня, аднагалосна ўхваліла праект новай Канстытуцыі краіны, які адкрывае шлях да далейшага развіцця рынкавай эканомікі і пашырае правы грамадзянаў, паведамляе dw.com.

Кіраўнік дзяржавы Мігель Дыяс-Канель пасля заканчэння галасавання заявіў, што канстытуцыйная рэформа "ўзмоцніць згуртаванасць кубінцаў вакол рэвалюцыі".

Праект новай Канстытуцыі Кубы, які змяшчае 224 артыкулы, ужо не ставіць мэтай пабудову камуністычнага грамадства. Дакумент легалізуе прыватную ўласнасць. Надалей улада ў краіне будзе падзеленая паміж кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада. З гэтай мэтай на Кубе зноў уводзіцца пасада прэм'ер-міністра.

Усенароднае абмеркаванне

Кіроўная на Кубе Камуністычная партыя ўжо ўхваліла праект новай Канстытуцыі, якая прыйдзе на змену Асноўнага закона, прынятага ў 1976 годзе. З 13 жніўня – дня нараджэння нябожчыка лідара кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра – і да 15 кастрычніка гэты дакумент вынесуць на ўсенароднае абмеркаванне.

Мігель Дыяс-Канель заклікаў суграмадзянаў актыўна і асэнсавана абмеркаваць праект новай Канстытуцыі, які, паводле ягоных словаў, адлюстроўвае "сёння і будучыню Бацькаўшчыны". Ён падкрэсліў, што кожны кубінец можа свабодна выказваць сваё меркаванне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках