29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе ў Еўропе адпачываць танней за ўсё?

Дзе ў Еўропе адпачываць танней за ўсё?

Правесці адпачынак у Еўропе можна без адчувальнага ўдару па кішэні.

Апублікаваныя звесткі даследавання Post Office Travel Money, якое параўнала кошты ў галоўных турыстычных гарадах Еўропы ў цэлым і Еўразвязу сярод іншага, піша «Вакол свету».

Паводле звестак даследавання Post Office Travel Money (аддзяленне брытанскай дзяржаўнай паштовай службы, якое традыцыйна займаецца дарожнымі чэкамі і абменам валютаў, а таксама банкаўскімі картамі для падарожжаў), Турцыя з'яўляецца самым выгодным месцам адпачынку ў Еўропе сёлета, але Коста-дэль-Соль – самае таннае ўзбярэжжа ў межах Еўразоны.

Кошты на большасці гішпанскіх курортаў удвая меншыя за тыя, што спаганяюцца ў Францыі і Італіі.

За апошнія пару гадоў курс турэцкай ліры паводле палітычных прычынаў упаў у адносінах да ўсіх валютаў свету, напрыклад, да еўра – з 3,5 да 5,5 ліраў за еўра.

Паштовая служба Вялікай Брытаніі параўнала кошык «пляжных» тавараў і паслуг, як арэнда шэзлонгаў і парасонаў, а таксама кошт сямейнага абеду на чатыры персоны. Выявілася, што кошты ў Мармарысе на паўднёвым узбярэжжы Турцыі на 36% таннейшыя, чым у ліпені летась. Пасля таго як былі ўлічаныя ўсе складальнікі, Мармарыс выцесніў традыцыйна самы танны курорт у Еўропе, Сонечны бераг у Балгарыі, на другое месца.

У Еўразоне ў даследаванне былі ўключаныя: Коста-дэль-Соль, Пальма-дэ-Маёрка, Ібіца (Гішпанія), Крыт, Корфу і Пафас (Грэцыя), Мальта, Лімасол (Кіпр), Алгарве (Партугалія), Порэч (Харватыя), Ніца (Францыя), Сарэнта (Італія).

Самае таннае месца з даследаваных – у Гішпаніі. Сярэдні кошт сямейнага абеду на Коста-дэль-Соль больш чым у два разы меншы, чым у Ніцы, і ў тры разы ніжэйшы, чым у Сарэнта (Італія). Пры гэтым Балеарскія выспы даражэйшыя, чым мацерыковая Гішпанія, а Ібіца – увогуле адзін з самых дарагіх курортаў у Еўропе.

Келіх віна ў Алгарве ў Партугаліі апынуўся самым танным у спісе – у два разы танней, чым у Порэч у Харватыі. Кошты ў Харватыі выраслі прыкладна на 18,5% з мінулага лета, гэтак сама як і ў Лімасоле на Кіпры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках