25 красавiка 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакатка, якая здабыла відэа з катаваннямі ў калоніі, тэрмінова пакінула Расею

30
Адвакатка, якая здабыла відэа з катаваннямі ў калоніі, тэрмінова пакінула Расею

Пастанова была прынятая праз пагрозы.

Праваабарончы фонд «Грамадскі вердыкт» паведаміў пра эвакуацыю адвакаткі Ірыны Біруковай у сувязі з асцярогамі за яе бяспеку пасля публікацыі відэа з катаваннямі ў яраслаўскай калоніі, піша «Новая газета».

Менавіта яна перадала «Новай газеце» запіс, які стаў прычынай распачынання крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў калоніі. Ірына была вымушаная з'ехаць з Расеі на наступны дзень пасля яго публікацыі. «Грамадскі вердыкт» у апублікаванай заяве ацэньвае пагрозу асабістай расправы з адвакатам як «больш чым рэальную».

Сёння на імя старшыні Следчага камітэта Аляксандра Бастрыкіна была накіраваная заява адвакаткі пра забеспячэнне ёй і яе сям'і захадаў дзяржаўнай абароны.

«З уласных крыніцаў у ФКУ ВК-1 УФСВП Расеі ў Яраслаўскай вобласці мне стала вядома, што шэраг супрацоўнікаў, якія прысутнічаюць на запісе, выказвалі пагрозы помсты на мой адрас», – гаворыцца ў заяве.

Да свайго ад'езду адвакатка паспела распачаць шэраг дзеянняў, каб умацаваць працэсуальныя наступствы публікацыі здабытага ёю відэа. Сярод іншага, яна звярнулася ў ФСВП з заявай пра адхіленне ад працы непасрэдных удзельнікаў збіцця, а таксама пра прыманне аналагічных захадаў у дачыненні да былога кіраўніка калоніі Нікалаева, ягонага намесніка Міхайлава і кіраўніка аддзела выхаваўчай працы Дзіеў.

Ужо вядома пра затрыманне як мінімум шасцярых з іх – «Грамадскі вердыкт» паведаміў, што двух аператыўнікаў з калоніі выводзілі ў кайданках.

Таксама Ірына Бірукова звярнулася ў Генеральную пракуратуру з патрабаваннем правесці праверку ў дачыненні да супрацоўнікаў пракуратуры Яраслаўскай вобласці, а таксама мясцовай пракуратуры ў наглядзе за выкананнем заканадаўства ў папраўчых установах. Раней, цягам паўтара года, зняволеныя яраслаўскай калоніі, чые інтарэсы прадстаўляе Бірукова, неаднаразова звярталіся ў мясцовую пракуратуру з заявай пра катаванні, ЕСПЧ двойчы выносіў пастанову пра тэрміновае ўмяшанне ў сувязі з пагрозай для жыцця зняволеных – аднак да публікацыі відэа пракуроры не бачылі падставаў для распачынання крымінальных справаў. Аналагічная заява была скіраваная ў цэнтральны апарат следчага камітэта: адвакатка просіць правесці праверку ў дачыненні да следчага ў следчым аддзеле Заволжскага раёна Свірскага, які год таму, паглядзеўшы відэа з нагруднага рэгістратара супрацоўніка калоніі, які ўдзельнічаў у катаваннях зняволенага, не ўбачыў там прыкметаў злачынства.

«Узнікае пытанне пра эфектыўнасць працы следчага, які праводзіў праверку, кіраўніка следчага органа і кіраўніка СУСК Яраслаўскай вобласці», – піша Бірукова ў сваёй заяве на імя Бастрыкіна, патрабуючы перадаць расследаванне ў Цэнтральны апарат.

Ірына Бірукова і «Грамадскі вердыкт» настойваюць: расследаванне гэтай крымінальнай справы сіламі абласнога следства і пракуратуры не можа быць эфектыўным. Сумневы праваабаронцаў звязаныя яшчэ і з той акалічнасцю, што, паводле наяўнай у іх інфармацыі, намеснік яраслаўскага пракурора ў наглядзе за выкананнем заканадаўства ў папраўчых установах знаходзіцца ў сваяцтве з намеснікам кіраўніка калоніі Ігітам Міхайлавым.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках