28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія баксёры атрымалі чатыры медалі на турніры ў Адэсе

Беларускія баксёры атрымалі чатыры медалі на турніры ў Адэсе
ФОТА З САЙТА FBRD.RU

Турнір ва Украіне штогод праводзіцца з 1996-га года.

Беларускія спартоўцы атрымалі чатыры медалі на Міжнародным турніры класу "А", прысвечаным памяці легендарнага ўкраінскага баксёра Сямёна Трэсціна, які прайшоў у Адэсе, паведамляе «Прэсбол».

Паводле вынікаў вызначальных паядынкаў Мікалай Шах (56 кг) саступіў Махамеду Альвардзі з Іярданіі (0:5), Антон Чарнамаз (60 кг) – украінцу Станіславу Батыю (RSC-I R2), Віктар Дзяшкевіч (64 кг) – малдаваніну Аляксандру Парасківу (2:3).

А бронзу прэстыжнага старту прымерыў Вадзім Панкоў (75 кг). Для выхаванца гомельскай школы мужнага адзінаборства фатальным стаў паўфінальны бой супраць украінскага баксёра Дзмітрыя Шчарбіны (1:4), які ў выніку стаў пераможцам спаборніцтваў.

Турнір штогод праводзіцца з 1996-га года, у памяць пра Сямёна Трэсціна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках