25 красавiка 2024, Чацвер, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СNN: КНДР можа спыніць перамовы з ЗША

7
СNN: КНДР можа спыніць перамовы з ЗША

Кім Чэн Ын хоча новыя гарантыі захавання свайго рэжыму.

Прадаўжэнне перамоваў паміж ЗША і Паўночнай Карэяй пра дэнуклеарызацыю залежыць ад гатоўнасці ЗША ажыццявіць "смелы крок" і пагадзіцца на мірную дамову з Пхеньянам, піша "Еўрапейская праўда".

Пра гэта паведаміў чыноўнік, знаёмы з пазіцыяй КНДР у гэтым пытанні, паведамляе СNN.

Паводле словаў крыніцы, Пхеньян, хутчэй за ўсё, не прадоўжыць перамовы пра дэнуклеарызацыю, калі ЗША не пагодзяцца замяніць дамову пра перамір'е, якая паклала канец карэйскай вайне, сталай мірнай дамовай, якая павінна гарантаваць захаванне рэжыму Кім Чэн Ына.

Паводле словаў чыноўніка, Паўночная Карэя ажыццяўляе ціск на адміністрацыю прэзідэнта ЗША з патрабаваннем зняць санкцыі, заяўляючы, што Пхеньян "шмат зрабіў" для дэнуклеарызацыі, замарозіўшы ядзерныя і ракетныя выпрабаванні і знішчыўшы адзін са сваіх ядзерных аб'ектаў.

У сваю чаргу Трамп у прыватных стасунках выказаў расчараванне з нагоды адчувальнай адсутнасці прагрэсу на перамовах, хоць ён мяркуе, што замарожванне выпрабаванняў з'яўляецца станоўчым знакам.

І Трамп, і ягоны дзяржаўны сакратар Майк Пампеа настойваюць: для перамоваў патрэбны час.

"Мы не гонімся за хуткасцю... У нас няма часавых абмежаванняў... Мы толькі рухаемся наперад праз працэс. Але стасункі вельмі добрыя", – сказаў Трамп на мінулым тыдні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках