25 красавiка 2024, Чацвер, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Cвежыя хібы беларускіх будаўнікоў

2
Фотафакт: Cвежыя хібы беларускіх будаўнікоў

Некаторыя «шэдэўры» проста шакуюць.

Tut.by заклікаў чытачоў дзяліцца «шэдэўрамі» будаўнікоў, праектантаў і проста аматараў самастойнага рамонту. З некалькіх дзясяткаў лістоў з фота журналісты апублікавалі самыя цікавыя:

Бакавы ўваход у краму на вуліцы Багдановіча ў Менску.

Капітальны рамонт у Слоніме. Ёсць меркаванне, што для абслугоўвання каналізацыйнага калодзежа у ЖЭС ёсць гномы-сантэхнікі.

Жоўты прыгожы бардзюр вышынёй больш за 18 см перакрыў безбар'ерны ўезд у арку 4-га пад'езда дома на вуліцы Каменнагорскай у Менску. Адказ жыхарам з адміністрацыі раёна абвяшчае, што ўсё пабудавана паводле праекту, праект прайшоў экспэртызу. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі, якія пражываюць у 4-м пад'ездзе, прапануюць дабірацца праз арку паміж 2-м і 3-м пад'ездам, дзе такога бардзюра няма. Усё ж лагічна: інвалід з 4-га пад'езда замест праезду праз бліжэйшую арку павінен ехаць праз арку паміж 2-м і 3-м.

Будаўніцтва дзіцячага сада ў Фаніпалі, лета 2018 года. Пасярэдзіне заезду з дарогі на будаўнічую пляцоўку - слуп. Плітку ўжо паклалі. Дзеля справядлівасці адзначым - у гэтыя выходныя слуп «заўважылі» і ўсё ж прыбралі.

Пешаходны пераход у пасёлку Сеніца, насупраць пошты. Чытачка піша, гэтай дарогай яна водзіць дзіця ў садок.

На панарамным здымку можна ўбачыць, колькі трэба абысці, каб патрапіць на пераход, не прабіраючыся скрозь траву і не лезучы па паўметровых бар'ерах. А калі іх не абыходзіць і не караскацца па схіле, то ісці давядзецца па крывой і пыльнай узбочыне.

Пад'езд у Менску, Лермантава, 20-а. Так жыхары спрабуюць патрапіць у пад'езд №3 пасля невялікага дажджу.

Не зусім зразумела, што адбываецца, але майстэрства рабочых відаць няўзброеным поглядам. У цырку іх акрабатычны нумар меў бы поспех. Аўтар здымка піша: «План перш за ўсё, няма часу на ахову працы».

Тут, як каментуе аўтар фота, «майстар дадаў разыначку». Але калі не прыглядацца, то сыдзе.

Прыглядацца наогул для зроку шкодна, гэта вам кожны зваршчык скажа.

А гэтае фота з мужчынскай прыбіральні ў Койданаве пасля рамонту. Чагосьці не стае?

Ну, а тут усяго стае- і труба ёсць, і мацаванне для яе. Вось жа яно, злева.

Вось як новыя радыятары падключаць трэба. Прынамсі, так мяркуюць у Валожынскім райвыканкаме.

«Кручу-кручу, заблытаць хачу». Творчасць тэлефаністаў некалькіх пакаленняў.

«Электрычнай» часткай падзяліўся электрык Аляксандр Уланаў. Гэтыя фота ён зрабіў у розны час і на розных аб'ектах. Самыя смешныя ён размяшчае у сябе на сайце.

Падводная размеркавальная скрынка.

А ідэя ж добрая: з кансервавых слоікаў рабіць падразетнікі.

Разетка фірмы «Несквік».

А гэта каб званок не скралі - антывандальнае мацаванне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках