28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галіна Смірнова: Я не магу гэта проста так пакінуць

1
Галіна Смірнова: Я не магу гэта проста так пакінуць
ГАЛІНА СМІРНОВА

Скаргу бабруйскай актывісткі разгледзіць абласны суд Магілёва.

Магілёўскі абласны суд прызначыў на 26 ліпеня разгляд скаргі кіраўніцы Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Галіны Смірновай. Справа тычыцца штрафу, якім яе пакаралі напярэдадні Дня Волі паводле сфабрыкаваных абвінавачваннях, піша сайт ПЦ "Вясна".

23 траўня суддзя суда Бабруйскага раёна і горада Бабруйска Алена Гармаш вынесла пастанову, згодна з якой Галіна Смірнова была аштрафаваная паводле арт. 23.4 КаАП.

Нагадаем, Галіна Смірнова была затрыманая на парозе свайго дома ў ноч з 23 на 24 сакавіка. Затрыманне адбывалася на хвалі масавых зачыстак напярэдадні святочнага мерапрыемства да стагоддзя БНР у Менску, дзе яна планавала прысутнічаць.

Позна ноччу яна вярталася дадому таксоўкай. Каля пад'езда яе аклікнуў, назваўшы яе імя, невядомы мужчына, як высветлілася пазней – супрацоўнік АМАПу. Ёй не дазволілі «пазваніць» у дамафон, каб папярэдзіць мужа пра затрыманне, пасадзілі ў службовую машыну і даставілі ў аддзяленне УУС, дзе на яе склалі два пратаколы. Галіну Смірнову абвінавацілі ў «пераходзе вуліцы ў неналежным месцы» і «непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы». Два дні (напярэдадні Дня Волі і сам святочны дзень) яна правяла ў адзіночнай камеры.

21 і 23 траўня адбыліся суды, на якіх паказанні давалі супрацоўнікі АМАПу. Нягледзячы на вялікую колькасць нестыковак у паказаннях і пратаколах, Галіну Смірнову прызналі вінаватай і аштрафавалі агулам на 3 базавыя велічыні. У судзе Галіна Смірнова заявіла, што заведзеныя супраць яе справы з'яўляюцца незаконнымі, неабгрунтаванымі і палітычна матываванымі, і яна мае намер абскардзіць пастанову суда.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках