26 красавiка 2024, Пятніца, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надышоў час падтрымаць прафзвяз РЭП!

5
Надышоў час падтрымаць прафзвяз РЭП!

Шэраг грамадскіх аб'яднанняў заклікалі масава ўступаць у незалежны прафзвяз РЭП.

Арганізацыя «ТаймАкт» і шэраг іншых грамадскіх аб'яднанняў заклікалі масава ўступаць у незалежны прафзвяз РЭП: павелічэнне колькасці шэрагаў прафзвязу, на думку арганізатараў, будзе найлепшым адказам на ціск улад.

Як паведамлялася раней, 24 ліпеня адбыўся сход ініцыятыўнай групы. Абмеркаваная і прынятая Супольная заява грамадскіх аб'яднанняў, рухаў і ініцыятываў, устаноў, грамадзян Рэспублікі Беларусь у сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненні да лідэраў Прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, інфармуе praca-by.info.

Супольная заява

грамадскіх аб'яднанняў, рухаў і ініцыятываў, устаноў, грамадзян Рэспублікі Беларусь

у сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненні да лідэраў Прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці

Улады Беларусі працягваюць наступ на асноўныя грамадзянскія правы насельніцтва. Як вядома, у 2017 годзе была распачатая так званая «справе прафзвязу РЭП» - абвінавачванні лідэраў незалежнага Прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік ў «нявыплаце падаткаў» за 2011 год. Нягледзячы на відавочную надуманасць абвінавачванні, справа перададзеная ў суд, і на 30 ліпеня 2018 года прызначанае першае судовае пасяджэнне.

У гэтай сувязі Мы заяўляем,

што крымінальны пераслед лідэраў Прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік мае відавочны палітычна матываваны характар, накіраваны на здушэнне незалежнага руху прафесійных звязаў, неабгрунтаваны ўціск права людзей на свабоду асацыяцый, стварэнне прафзвязаў і ўступленне ў іх для абароны сваіх інтарэсаў.

Названыя дзеянні ў дачыненні да лідэраў Прафзвязу РЭП мы ўспрымаем як помсту ўлады за іх актыўныя і эфектыўныя дзеянні ў абароне сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь. Прафзвяз РЭП прынцыпова і паслядоўна падтрымлівае людзей пры парушэнні іхніх грамадзянскіх правоў, цвёрда стаіць на абароне працоўных. Скандальна вядомы «Дэкрэт аб дармаедах» быў скасаваны дзякуючы магутнаму супрацьдзеянню народа, і менавіта Прафзвяз РЭП узяў на сябе асноўны націск у абароне пацярпелых ад дзеянняў улады.

Мы звяртаемся да грамадзян Беларусі і ў якасці адказу на пераслед улад абвяшчаем аб пачатку супольнай кампаніі залучэння ў Прафзвяз РЭП новых сябраў. Мы заклікаем лідэраў і сябраў грамадскіх аб'яднанняў, рухаў і ініцыятываў, устаноў і людзей працы ўступаць у Прафзвяз РЭП. Менавіта такія нашы супольныя дзеянні стануць годным і эфектыўным адказам на рэпрэсіі ўлад у дачыненні да незалежнага Прафзвязу РЭП.

Мы заклікаем міжнародныя прафзвязовыя, праваабарончыя арганізацыі надаць пільную ўвагу судоваму разбору над Генадзем Фядынічам ды Ігарам Комлікам і выказаць сваю пазіцыю ў дачыненні да неправамернага пераследу актывістаў прафесійнага звязу.

Прафзвяз РЭП дапамагаў нам, надышоў час падтрымаць прафзвяз РЭП!

УВАГА! Усе арганізацыі, рухі ды ініцыятывы, усіх грамадзян, хто ахвочы і жадае падтрымаць Прафзвяз РЭП у гэты няпросты для яго час, заклікаем далучыцца да «Супольнай заявы...», а грамадзян - уступаць у прафзвяз РЭП.

ПІКЕТ У ПАДТРЫМКУ РЭП У ТБІЛІСІ ЎВЕСНУ 2018

Арганізацыі і фізічныя асобы, якія ахвочыя далучыцца да «Супольнай заявы...», могуць зрабіць гэта, запоўніўшы простыя формы праз спасылкі:

для арганізацый, рухаў, ініцыятыў - тут.

для фізічных асоб - тут.

Алгарытм уступлення ў Прафзвяз РЭП выкладзены тут.

Адкажам на рэпрэсіі салідарнасцю і згуртаваннем!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках