29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя аўтамабілі, якімі больш за ўсё задаволеныя ўладальнікі

6
Названыя аўтамабілі, якімі больш за ўсё задаволеныя ўладальнікі

Даследчыкі аўтарытэтнага агенцтва JD Power апыталі 68 тысяч аўтааматараў.

Аўтамабілі прэміяльнага карэйскага брэнда Genesis узначалілі прэстыжны рэйтынг задаволенасці уладальнікаў сваімі аўто. Для гэтага даследчыкі аўтарытэтнага агенцтва JD Power апыталі 68 тысяч амерыканскіх аўтааматараў, якім давялося адказаць на 77 пытанняў аб розных якасцях свайго легкавіка, піша rg.ru.

Анкетаванне праводзілася праз тры месяцы пасля куплі - нібы ў пацверджанне фразы "першае ўражанне - самае правільнае". У выніку Genesis удалося набраць 884 балы з 1000 магчымых (плюс 15 да выніку 2017-га) і ўпершыню ў гісторыі апярэдзіць ранейшага лідара Porsche - у гэтай маркі на адзін бал менш і другая пазіцыя. На трэцім радку, як і год таму, BMW - 863 умоўныя балы.

У топ-10 таксама ўвайшлі Lincoln (861), Mercedes-Benz (858), Audi (853), Volvo (850), Cadillac (848), Land Rover (845) і Lexus (842) - адно прэміяльныя і люксавыя маркі.

У канцы спісу чакана апынуліся больш папулярныя брэнды - Jeep (799), Mazda (798) і Mitsubishi (783). Прычым аўтсайдару ўдалося за год дадаць адразу на 33 балы - гэта рэкорд цяперашняга рэйтынгу, на які прэтэндаваў таксама Dodge з дадаткам у 29 балаў. Самае сур'ёзнае пагаршэнне ацэнкі зафіксавана ў Mini - мінус 15 балаў.

Яшчэ адная выснова: новыя аўтамабілі становяцца лепшымі. Сярэдні вынік брэнда ў 2018 годзе быў на 10 балаў вышэйшы, чым у 2017-м.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках