16 красавiка 2024, aўторак, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся здымкі аўто, якое лятае дзякуючы ўзмахам крылаў

7
З'явіліся здымкі аўто, якое лятае дзякуючы ўзмахам крылаў
ФОТА: VOLERIAN / COVER IMAGES

Стартап Volerian прапанаваў канцэпцыю палётнага аўтамабіля.

Пра гэта паведамляе The Daily Mail.

Канцэпт палётнага апарата з вертыкальным узлётам і пасадкай быў прэзентаваны на Farnborough International Airshow 2018.

Варта адзначыць, што апарат амаль не робіць шуму, а таксама з'яўляецца больш бяспечным за самалёты, аснашчаныя прапелерам.

Такі транспартны сродак прымеркаваны на аднаго пасажыра і будзе пабудаваны з вугляроднага валакна. У кампаніі таксама мяркуюць, што вытворчасць Volerian будзе нізказатратнай дзякуючы таму, што вялікую частку дэталяў корпуса можна вырабіць з дапамогай пултрузіі.

"Volerian стварыў сістэму, якая танная для вытворчасці, а таксама нашмат цішэйшая і бяспечнейшая, чым любая аналагічная тэхналогія з выкарыстаннем вентылятара ці прапелера", – растлумачылі ў кампаніі.

Паводле звестак СМІ, асновай рухальнай сістэмы палётнага апарата з'яўляецца рухомае крыло, усталяванае ў адмысловыя "адсекі".

Фото: Volerian/Cover Images
Фото: Volerian/Cover Images
Фото: Volerian/Cover Images
Фото: Volerian/Cover Images
Фото: Volerian/Cover Images
Фото: Volerian/Cover Images
Фото: Volerian/Cover Images

17 ліпеня стала вядома, што кампанія Rolls-Royce (Вялікая Брытанія) занялася распрацоўкай палётнага таксі.

21 чэрвеня кампанія Audi і Airbus анансавалі запуск праекта Urban Air Mobility, у рамках якога плануецца правесці выпрабаванні аэратаксі на базе аўтаканцэрна ў Інгальштаце.

25 траўня паведамлялася, што кампанія Uber пабудуе першую лабараторыю па праграме палётных таксі Elevate.

11 траўня кампанія Uber у рамках штогадовай канферэнцыі Elevate у Лос-Анджэлесе (ЗША) паказала канцэптуальныя малюнкі аэрапортаў для сваіх паветраных таксі (скайпортаў).

9 траўня паведамлялася, што кампанія Uber падрыхтавала канцэпт палётнага таксі, прэзентаванага ў рамках саміту Uber Elevate.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках