20 красавiка 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«СтопХам» па-гарадзенску: Веласіпедыстка арыгінальна змагаецца з парушальнікамі паркоўкі

1
«СтопХам» па-гарадзенску: Веласіпедыстка арыгінальна змагаецца з парушальнікамі паркоўкі
ФОТА: HRODNA.LIFE

У Гародні нестандартна змагаюцца з гора-паркоўшчыкамі.

На ходніку па вуліцы Карбышава ў Гародні з'явіліся надпісы, што папярэджваюць кіроўцаў аб незаконнай паркоўцы. Іх каля нацыянальнага банка напісла крэйдай веласіпедыстка.

Дзяўчына, якая наважыла не называць сваё імя, распавяла hrodna.life, што яна стала ездзіць па Карбышава і там заўсёды стаяць аўто, якія парушаюць правілы дарожнага руху.

«Каля банка няма знака паркоўкі. Праз такіх кіроўцаў мы - веласіпедысты - вымушаны ездзіць па праезнай частцы. Даводзіцца з парушальнікамі змагацца рознымі спосабамі. Можа з дапамогай крэйды навучым іх адрозніваць элементы дарогі», - адзначыла дзяўчына.

ФОТА: HRODNA.LIFE

Пасля таго, як дзяўчына нанесла каля аўто надпісы, кіроўцы транспарт у гэтым месцы ўжо не ставілі.

ФОТА: HRODNA.LIFE

У Гародні ўжо спрабавалі змагацца з гора-паркоўшчыкамі. Некалькі гадоў таму невядомыя пакідалі на нумарных знаках і лабавой шыбе няправільна прыпаркаваных аўто незвычайныя цыдулкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках