24 красавiка 2024, Серада, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінярскі, Севярынец і Нікалайчык застаюцца за кратамі за абарону Курапатаў

4
Вінярскі, Севярынец і Нікалайчык застаюцца за кратамі за абарону Курапатаў

Абаронцы Курапатаў адбываюць дзесяцідзённыя арышты.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі быў затрыманы на «Акцыі салідарнасці і вызвалення», якая праходзіла 3 ліпеня ў Менску. Ноч ён правёў у РАУС Менскага раёна. На Вінярскага быў складзены пратакол паводле артыкула 23.34 КоАП. Ён быў абвінавачаны ў «несанкцыянаваным пікетаванні», паведамляе прэс-служба БНК.

Адміністрацыйны працэс над актывістам прайшоў сёння. Адзіны сведка абвінавачвання - бараўлянскі ўчастковы Аляксей Лях - заявіў, што не ведае Вінярскага і ніколі яго не бачыў, а паказанні дае са слоў супрацоўніка рэстарацыі «Паедзем паядзім». Нягледзячы на гэта, суддзя суду Менскага раёна Аляксей Кропачаў асудзіў актывіста на 10 дзён арышту.

На волю Максім Вінярскі выходзіць 13 ліпеня. Арышт ён адбывае ў ІЧУ Менскага раёна на вуліцы Скарыны.

Рэжысёрку і актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Вольгу Нікалайчык і сустаршыню аргкамітэта стварэння партыі БХД Паўла Севярынца арыштавалі каля іх дамоў 30 чэрвеня. На іх таксама былі складзеныя пратаколы паводле артыкула 23.34 КоАП. Працэс над Вольгай Нікалайчык прайшоў у судзе Першамайскага раёна, а над Паўлам Севярынцам - у судзе Фрунзенскага раёна. Актывісты таксама былі асуджаныя да 10 дзён арышту.

На волю Вольга Нікалайчык і Павел Севярынец павінны выйсці 10 ліпеня.

Сёння стала вядома пра затрыманне актывіста Аляксея Туровіча. Таксама дагэтуль невядомы лёс затрыманых на выходных абаронцаў Курапатаў Дзяніса Урбановіча і Наталлі Гарачкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках