Новыя iPhone выйдуць у сінім, аранжавым, чырвоным і залатым колерах
- 5.07.2018, 21:10
- 10,663
Кампанія Apple ў верасні плануе прэзентаваць тры новыя мадэлі iPhone.
Вядомы аналітык Мінг-Чы Куо (Ming-Chi Kuo) заяўляе, што смартфоны можна будзе набыць у новых колерах, піша The Verge.
Павялічаны iPhone X Plus акрамя белага і чорнага каляровага выканання атрымае «новы» залаты колер. «Бюджэтная» 6,1-дйюмовая версія будзе даступная ў шэрым, белым, сінім, чырвоным і аранжавым колерах.
Раней такімі «вясёлымі» колерамі мог пахваліцца толькі iPhone 5C, які быў прэзентаваны ў 2013 годзе, што вырабляўся з палікарбанату і выпускаўся ў зялёным, сінім, жоўтым, ружовым і белым колерах.