29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Пацёмкінскай лесвіцы ў Адэсе прайшла «палымяная» акцыя ў падтрымку Сянцова

4
На Пацёмкінскай лесвіцы ў Адэсе прайшла «палымяная» акцыя ў падтрымку Сянцова

Адэсіты сталі на прыступках з вялізнымі банэрамі з надпісам «Алег Сянцоў, Украіна з табой!» і запалілі фаеры.

У Адэсе на Пацёмкінскай лесвіцы 6 ліпеня адбылася акцыя ў падтрымку ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які ўтрымліваецца ў расейскай калоніі і галадае з сярэдзіны траўня. Пра гэта паведаміла мясцовае выданне "Думская".

Больш за 100 жыхароў горада сталі на прыступках з вялізнымі банэрамі з надпісам "Алег Сянцоў, Украіна з табой!" і запалілі фаеры. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі праспявалі дзяржаўны гімн Украіны.

Сянцоў быў прысуджаны ў РФ да 20 гадоў пазбаўлення волі 25 жніўня 2015 года. Расейскі суд прызнаў яго вінаватым у стварэнні ў Крыме тэрарыстычнай групы і кіраўніцтве ёй, замаху на набыццё выбуховых прыладаў і незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту. Сянцоў сваёй віны не прызнаў.

14 траўня 2018 года рэжысёр абвесціў бестэрміновую галадоўку ў калоніі горада Лабытнангі Цюменскай вобласці. Ён запатрабаваў вызваліць 64 украінскіх палітвязняў, але сябе ў спіс не ўключыў.

21 чэрвеня адвакат палітвязня Зміцер Дынзэ паведаміў, што ў Сянцова праблемы з сэрцам і ныркамі. Ён схуднеў на 13 кілаграмаў, але спыняць галадоўку адмаўляецца. Да рэжысёра не дапусцілі ўкраінскую амбудсвумэн Людмілу Дзянісаву.

30 чэрвеня Дынзэ апавёў, што Сянцоў "імкнецца асабліва не хадзіць і не ўставаць з ложка ў медсанчастцы, таму што для яго гэта досыць энэргазатратна". Адвакат запэўніў, што ўкраінца не кормяць прымусова.

5 ліпеня пасля сустрэчы з палітвязнем ягоная сястра Наталля Каплан апавяла, што Сянцоў страціў 15 кілаграмаў вагі.

"Цяпер яму ставяць кропельніцы. Без іх ён бы ўжо не выжыў. Сказаў, што пойдзе да канца і верыць у перамогу", – адзначыла яна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках