23 красавiка 2024, aўторак, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Багінская пікетавала КДБ

10
Ніна Багінская пікетавала КДБ
НІНА БАГІНСКАЯ

Актывістка прастаяла перад будынкам камітэта блізу 40 хвілінаў з плакатам «Свабоду палітвязням».

У Менску падчас пікету салідарнасці з палітвязнямі затрыманая абаронца Курапатаў, грамадская актывістка Ніна Багінская.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла старшыня грамадскага камітэта «У абарону Курапатаў» Ганна Шапуцька. Паводле яе звестак, Ніну Багінскую затрымалі падчас адзіночнага пікету каля КДБ.

– Яна прастаяла блізу 40 хвілінаў на пляцоўцы перад будынкам КДБ з плакатам «Свабоду палітвязням». Патрабавала свабоды для палітвязняў Змітра Паліенкі, Іллі Валовіка, Святаслава Барановіча, Міхала Жамчужнага, Змітра Галко і абаронцаў Курапатаў Паўла Севярынца, Вольгі Нікалайчык, Дзяніса Урбановіча. Ведаю, што пад'ехалі амапаўцы, затрымалі і адвезлі ў міліцыю. Мяркую, у Цэнтральны РАУС, – паведаміла Ганна Шапуцька.

Ніна Багінская не ўпершыню пікетуе будынак КДБ на праспекце Незалежнасці. Апошні раз актывістка выходзіла з плакатам «Свабоду народу» ў красавіку 2017 года, пасля масавых арыштаў удзельнікаў мітынгу на Дзень Волі, за што была аштрафаваная на 50 базавых велічыняў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках