18 красавiка 2024, Чацвер, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Washington Post» даведалася пра наступствы гутарак Трампа праз асабісты тэлефон

5
«Washington Post» даведалася пра наступствы гутарак Трампа праз асабісты тэлефон
ФОТА: AP PHOTO, ALEX BRANDON

Пасля інаўгурацыі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раздаў сусветным лідарам нумар асабістага мабільнага тэлефона.

Супрацоўнікі Белага дому вымушаныя дакументаваць гутаркі прэзідэнта паводле ўспамінаў Трампа.

Пра гэта паведамляе «Washington Post».

Паводле правілаў, тэлефанаванні прэзідэнта ЗША замежным лідарам плануюцца загадзя. Распрацоўваецца сцэнар, праводзяцца кансультацыі з высокапастаўленымі чыноўнікамі, як дарадца ў нацыянальнай бяспецы. Дарадцы і супрацоўнікі адміністрацыі знаходзяцца каля прэзідэнта падчас размовы, каб хутка даць яму неабходную інфармацыю, піша nv.ua.

Гутарка расшыфроўваецца, потым выходзіць публічнае паведамленне.

Трамп можа абысці гэтыя правілы і правесці размову наўпрост. Пры гэтым справаздачу пра гутарку даводзіцца пісаць паводле ўспамінаў самога прэзідэнта.

У красавіку Трамп гутарыў з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо. Супрацоўнікі Белага дому не ведалі пра гэта і былі ўражаныя пасля таго, як канадскія чыноўнікі апублікавалі рэзюмэ гутаркі.

Падчас размовы Трудо пярэчыў супраць заяваў Трампа і ягонай адміністрацыі наконт гандлёвага дысбалансу паміж дзвюма краінамі. Аднак аднаўляць дакладныя аргументы бакоў давялося ў пераказе Трампа.

Пасля інцыдэнту чыноўнікі сталі настойваць на тым, каб Трамп прытрымліваўся федэральнага закона і праводзіў усе тэлефонныя размовы з замежнымі лідарамі праз сітуацыйны пакой з выкарыстаннем гуказапісвальнага абсталявання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках