25 красавiка 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кастусь Жукоўскі: Не збіраюся абараняць рэжым

9
Кастусь Жукоўскі: Не збіраюся абараняць рэжым

Журналіст-фрылансер адмаўляецца ад удзелу ў вайсковых зборах.

Больш за два месяцы доўжылася лекарская камісія ў Гомельскім гарадскім ваенкамаце для 43-гадовага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, якога яшчэ ў красавіку хацелі заклікаць на вайсковыя зборы, піша baj.by. З прычыны стану здароўя журналіста накіроўвалі на паглыбленае абследаванне ў розныя медустановы.

«Я страціў агулам пятнаццаць дзён, і сёння заявіў у ваенкамаце, што час ужо кампенсаваць мне страчаны час. Так лекар Ігар Арлоў прыстрашваў звярнуцца ў пракуратуру на мае паводзіны, адправіць нават на псіхіятрычную экспертызу, хоць зусім нядаўна сам даў мне заключэнне, што я псіхічна здаровы», - распавёў Кастусь Жукоўскі.

З ваенкамата фрылансер вёў стрым, у якім выказаў меркаванне, што, выкарыстоўваючы вайсковую структуру, КДБ наўмысна «мучылі» яго са зборамі, каб не займаўся журналістыкай.

Са слоў Жукоўскага, раней у ваенкамаце тлумачылі, што беларускаму войску надзвычай патрэбныя наводчыкі-танкісты. Менавіта такую спецыяльнасць меў Жукоўскі, калі праходзіў тэрміновую службу. Цяпер Жукоўскага спрабуюць заклікаць на нейкую «базу захоўвання».

Але былы танкіст-наводчык заявіў, што ўвогуле не збіраецца абараняць «рэжым, які разваліў краіну». На пытанне Жукоўскага, ці могуць забяспечыць яму ў войску дыетычнае харчаванне, як рэкамендуюць медыкі ў сувязі з яго станам здароўя, супрацоўнікі ваенкамата адказвалі адмоўна.

Падчас уручэння позвы на зборы, якія плануюцца на канец ліпеня, Жукоўскі паўтарыў, што не збіраецца «абараняць рэжым» на шкоду свайму здароўю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках