28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве машына збіла праваабаронцу і дысідэнта Сяргея Грыгар’янца

10
У Маскве машына збіла праваабаронцу і дысідэнта Сяргея Грыгар’янца

Кіроўца ўцёк.

Сяргей Грыгар’янц, савецкі дысідэнт і расейскі праваабаронца, у суботу збіты машынай у Маскве. Пра гэта паведаміла "«Эхо Москвы». Кіроўца ўцёк. У Грыгар’янца ў выніку здарэння пашкоджаная нага.

Пацярпелы мяркуе, што гэта здарэнне магло быць падстаўленае. Са слоў 77-гадовага Грыгар’янца, траўма перашкодзіць яго літаратурнай працы.

У 1975 годзе Сяргей Грыгар’янц быў арыштаваны КДБ і прысуджаны да пяці гадоў зняволення за антысавецкую агітацыю і прапаганду. Пасля вызвалення, у 1982-1983 гадах распаўсюджваў у самвыдаце інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў СССР. У 1983 годзе быў зноў арыштаваны і асуджаны на сем гадоў строгага рэжыму за сваю праваабарончую дзейнасць.

Пасля пачатку перабудовы быў вызвалены ў 1987 годзе паводле амністыі, аднавіў праваабарончую дзейнасць, пачаў выдаваць часопіс «Гласность», які крытыкуе камуністычную сістэму.

У студзені 1995 года быў забіты сын дысідэнта, 20-гадовы студэнт Цімафей Грыгар’янц. Яго збіла машына. Калегі праваабаронцы мяркуюць, што гэта было помстай органаў дзяржбяспекі за непрымірымую крытыку Сяргеем Грыгар’янцам вайсковых дзеянняў Масквы ў Чачні.

У 1989 годзе Сяргей Грыгар’янц быў узнагароджаны міжнароднай прэміяй WAN «Залатое пяро Свабоды». У 1990-х сістэматычна выступаў з патрабаваннем люстрацыі, падаваў у суд на КДБ, патрабаваў вярнуць канфіскаваны ў яго архіў.

Сяргей Грыгар’янц - рашучы апанент палітыкі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Цяпер, з ягоных слоў, ён працуе над трыма кнігамі. Гэта турэмныя запіскі, успаміны пра Варлама Шаламава і гісторыя ўзыходжання ФСБ да ўлады ў сучаснай Расеі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках