28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беллеспаперапрам»: Завод беленай цэлюлозы «смярдзець» не павінен

6
«Беллеспаперапрам»: Завод беленай цэлюлозы «смярдзець» не павінен

Жыхароў Светлагорска папрасілі не верыць свайму нюху.

Працэс запуску завода сульфатнай беленай цэлюлозы ў ААТ «Светлагорскі ЦКК» «знаходзіцца пад кантролем». Пра гэта паведамляе прэс-служба канцэрна.

У канцэрне адзначылі, што прынятыя ўсе меры забеспячэння бяспечнага запуску завода.

«Былі прыняты дадатковыя захады забеспячэння эфектыўнай, бесперабойнай працы ўсіх сістэм ачысткі выкідаў смуродных газаў у навакольнае асяроддзе. На ўсіх участках, дзе ўтвараюцца газы, устаноўленыя скруберы (прылады, якія выкарыстоўваюцца для ачысткі цвёрдых або газападобных рэчываў ад прымесяў. - Заўвага. TUT.BY), прызначаныя для ўлоўлівання і ачысткі гэтых газаў», - заявілі ў прэс-службе канцэрна.

Для ажыццяўлення самастойнага кантролю выкідаў смуродных газаў ААТ «Светлагорскі ЦКК» заключыў дамову на пастаўку газавага храматографа, а таксама запрасіў расейскую лабараторыю для вызначэння фактычных канцэнтрацый смуродных газаў у атмасферным паветры і ў прамысловых выкідах.

Кантроль за станам навакольнага асяроддзя будзе праводзіцца спецыялізаванымі лабараторыямі Мінпрыроды, Міністэрства аховы здароўя і ААТ «Светлагорскі ЦКК».

У паведамленні канцэрна таксама асабліва падкрэслілі, што ў санітарна-ахоўную зону не трапляюць тэрыторыі садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, «Светлагорская агароднінная фабрыка» і сядзібная жылая забудова ў вёсцы Якімава Слабада.

Нагадаем, завод вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы паводле беларуска-кітайскай інвестыцыйнай дамове пабудавалі на базе цэлюлозна-кардоннага камбіната. Генпадрадчыкам выступіла кітайская карпарацыя САМСЕ. Заводы павінны былі пабудаваць яшчэ ў 2015 годзе. Аднак тэрміны не раз адсоўваліся. Нарэшце ў снежні мінулага года прадпрыемства запрацавала. З гэтага ж часу людзі пачалі скардзіцца на «задушлівы спецыфічны смурод».

Людзі кашлялі, скардзіліся на пяршэнне ў горле, узмацненне млоснасці, галаўнога болю. Асабліва пакутавалі жыхары размешчанай у непасрэднай блізкасці ад завода вёскі Якімава Слабада.

Кіраўніцтва завода і чыноўнікі сцвярджалі, што смурод бясшкодны, і абяцалі, што калі ўсе лініі будуць працаваць на поўную магутнасць, пытанні адпадуць - праектам прадугледжаная ўтылізацыя смуродных газаў з дапамогай содарэгенерацыйнага катла. Але кацёл так і не запрацаваў. Праца прадпрыемства была прыпыненая.

7 ліпеня «Светлагорскі ЦКК» зноў запрацаваў. Мясцовых жыхароў папрасілі з разуменнем паставіцца да магчымых часовых нязручнасцяў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках