28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Лукашэнка запалохвае чыноўнікаў?

16
Чаму Лукашэнка запалохвае чыноўнікаў?

У Беларусі праходзяць маштабныя кампаніі спецслужбаў супраць чыноўнікаў рознага ўзроўню.

Хваля антыкарупцыйнай чысткі асобных органаў дзяржаўнага кіравання мае палітычную падаплёку і накіраваная на ўзмацненне кантролю вышэйшага палітычнага кіраўніцтва за ўнутранай сітуацыяй у Беларусі агулам, адзначаюць экспэрты. Пра гэта піша zautra.by.

У Беларусі праходзяць маштабныя кампаніі спецслужбаў супраць злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі чыноўнікамі рознага ўзроўню. Спачатку пад удар патрапілі службовыя асобы Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Затым паводле абвінавачванняў ва ўчыненні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці быў затрыманы шэраг кіраўнікоў сістэмы аховы здароўя Беларусі (усяго больш за 50 чалавек, з іх 33 - службовыя асобы). У апошнім выпадку гаворка ідзе пра зусім беспрэцэдэнтныя для Беларусі паводле сваіх маштабаў антыкарупцыйныя аперацыі.

Экспэрты «Беларусь у фокусе» нагадваюць, што спецыфіка палітычнага рэжыму ў Беларусі мае на ўвазе шчыльны кантроль актыўнасці чыноўнікаў высокага ўзроўню.

«І той факт, што карупцыйная сістэма ў сферы аховы здароўя трывала гадамі – сведчыць аб адсутнасці палітычнага рашэння на яе спыненне, а на недапрацоўку праваахоўнікаў», - адзначаецца ў аглядзе «Беларусь у фокусе».

На думку аўтараў, маштабныя антыкарупцыйныя кампаніі апошніх месяцаў, якія актыўна асвятляюцца ў СМІ, прадыктаваныя меркаваннямі палітычнага характару і маюць на мэце «дысцыплінаваць і гарантаваць лаяльнасць чыноўнікаў праз запалохванне, а таксама ўзмацніць агульны кантроль за сітуацыяй у Беларусі з боку палітычнага кіраўніцтва».

«Патрэба ў гэтым можа дыктавацца надыходзячымі важнымі палітычнымі кампаніямі («прэзідэнцкімі» і «парламенцкімі выбарамі») і пагрозай умяшання ў іх з боку Расеі. Адначасова ўзрастае магчымасць узмацнення прэсінгу на незалежнае грамадства, першымі прыкметамі чаго можа з'яўляцца ціск на незалежныя інфармацыйныя крыніцы», - адзначаецца ў аглядзе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках