25 красавiка 2024, Чацвер, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебцы павіншавалі Марка Шагала са 131-й гадавінай

1
Віцебцы павіншавалі Марка Шагала са 131-й гадавінай
ФОТА: SVABODA.ORG

7 ліпеня ў Віцебску штогод успамінаюць сусветна вядомага мастака.

Да юбілейных дат у горадзе рыхтуюць цэлыя цыклы мерапрыемстваў. Але нават «шараговыя» даты заўсёды адзначаюцца - ускладаннем кветак да помніка на вуліцы Пакроўскай, роднай вуліцы Марка Шагала. І канцэртам у дворыку дома-музея, дзе прайшло дзяцінства будучага Мэтра жывапісу, піша «Радыё Свабода».

З Віцебскім Шагала аб'ядноўвае не толькі паходжанне: мастак шчыра прызнаваўся, што гэты горад яго натхняе і што памяць аб вузкіх вулачках, бруку пад нагамі і блакітным небе над стрэхамі невысокіх хатак не сцерліся да самых апошніх ягоных дзён.

Фото: svaboda.org

Мастак адышоў у найлепшы свет далёка ад сваёй радзімы, але кожны жыхар Віцебска мае ў сэрцы гэты сантымент - дачыненне да фантастычнага свету творчасці «нашага Марка Захаравіча».

Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках