23 красавiка 2024, aўторак, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Расейцы прадаюць «Навічок» у Беларусі

10
Фотафакт: Расейцы прадаюць «Навічок» у Беларусі

На этыкетцы напісана: «строга засакрэчана».

«У мяне ёсць пэўныя сумневы, што яны ведаюць, што гэта такое. Ды і які сэнс у бармэна пытацца, ён прадае, што яму сказалі», - распавядае Radjesh Chou.

Напой вырабляе расейскі бровар «Alaska». На вокладцы бутэлькі выява польскага мастака і фатографа Здзіслава Бексіньскага, паведамляе «Белсат».

Са слоў вытворцаў, піва мае «мяккі мядовы смак дыні, які пераходзіць у пікантную шыпячую на кончыку языка хмельную гарчынку».

Таксама на бутэльцы напісана: «Чароўны смак зацягвае вашыя рэцэптары і свядомасць у нервова-паралітычную нірвану... Строга засакрэчана. Трамп не зможа нічога давесці».

4 красавіка 2018 года былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку знайшлі без прытомнасці на лаўцы ў англійскай горадзе Солсбэры. Брытанцы заявілі, што яд - хімічная зброя савецкай і расейскага вытворчасці «Навічок», і абвінавацілі ў нападзе Расею. Пасля замаху Скрыпалі доўгі час знаходзіліся ў рэанімацыі ў стане комы. Вялікабрытанія выслала з краіны 23 прадстаўнікі расейскага дыпламатычнага корпуса. Пазней расейскіх дыпламатаў таксама выслалі ЗША і шэраг еўрапейскіх краін.

8 ліпеня ў Вялікабрытаніі памерла яшчэ адна ахвяра атруты - 44-гадовая Дон Стэрджэс. Яна атруцілася ў горадзе Эймсбэры. Яшчэ адзін мужчына, 45-гадовы Чарлі Роўлі разам са Стэрджэс таксама пацярпеў ад нервова-паралітычнага рэчыва, пакуль знаходзіцца ў крытычным стане ў шпіталі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках