25 красавiка 2024, Чацвер, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За паўгода насельніцтва здало чыстай гатоўкай $1 мільярд

13
За паўгода насельніцтва здало чыстай гатоўкай $1 мільярд
Фота: Reuters

Дваццаць дзевяты месяц насельніцтва Беларусі застаецца чыстым прадаўцом гатовай валюты.

Цікавасць да валютных аперацый у беларусаў у чэрвені ўпала. Згодна з матэрыяламі Нацбанка, за месяц чысты продаж гатовай валюты ўпаў на 26,1% да 173,9 млн даляраў, піша tut.by.

Пры гэтым знізіўся і продаж, і купля гатовай валюты. Грамадзяне здалі на 9,2% менш валюты, чым у траўні - 644,8 млн даляраў, а купілі - на 0,9% менш, 471,3 млн даляраў.

За шэсць месяцаў гэтага года беларусы здалі 1,037 млрд даляраў чыстымі, за ўвесь мінулы год - 2,2 млрд даляраў, у 2016 годзе чысты продаж склаў за 2,4 млрд даляраў.

Суб'екты гаспадарання ў першым паўгоддзі былі чыстымі пакупнікамі валюты (сума куплі перавысіла продаж на 478,6 млн даляраў).

Цягам 2017 года адзначалася паступовае паскарэнне росту рэальнага заробку, што, паводле ацэнак экспэртаў, цісне на валютны рынак і магло ціснуць на інфляцыйныя працэсы. Нагадаем, сярэдні заробак у снежні мінулага года значна вырас і склаў 995,3 рубля. Аднак у пачатку года адбыўся чаканы адкат, сярэдні заробак у студзені ўпаў да 859 рублёў, да траўня ён выйшаў на 943,9 рубля.

Ужо трэці год грамадзяне прадаюць валюту, у тым ліку назапашаныя дэпазіты, імкнучыся захаваць спажыванне пры зніжэнні ўзроўню даходаў. Экспэрты прагназуюць, што ў гэтым годзе тэндэнцыя захаваецца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках