28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NASA прыдумалі, як падабрацца да сонца

6
У NASA прыдумалі, як падабрацца да сонца

Цеплавы шчыт Parker Solar Probe дазволіць вывучаць свяціла.

Амерыканскае ўпраўленне аэранаўтыкі і даследавання касмічнай прасторы падзялілася новымі падрабязнасцямі пра касмічны апарат Parker Solar Probe. Гэта будзе першы апарат новага пакалення, які наблізіцца да Сонца настолькі блізка, наколькі раней ні адзін іншы апарат не набліжаўся. Калі дакладней, праект Solar Probe+ мае на ўвазе стварэнне апаратаў, якія будуць працаваць на адлегласці менш за 10 радыусаў ад нашай зоркі.

Пра гэта паведамляе liga.net.

Так, Parker Solar Probe павінен падысці да свяціла на адлегласць блізу 6,4 млн км, гэта значыць каля дзевяці радыусаў. Для параўнання, Меркурый, які з'яўляецца найбліжэйшай да Сонца планетай, знаходзіцца ад яе на адлегласці 58 млн км.

Для таго, каб вытрымліваць экстрэмальныя тэмпературы (блізу 1400 градусаў), зонд Parker Solar Probe аснасцяць спецыяльным цеплавым шчытом. NASA паведамляе, што шчыт будзе мець дыяметр 2,4 м. Гэтага будзе дастаткова, каб сам апарат цалкам схаваўся ў яго цені. Паводле разлікаў кіравання, тэмпература зонда складзе блізу 29,4 градусаў.

Канструкцыя цеплавога шчыта ўключае дзве панэлі з вуглярод-вугляроднага кампазіту і ядра з вугляроднай пены таўшчынёй 4,5 цалі. Знешняя частка таксама будзе афарбаваная спецыяльнай белай фарбай, каб адлюстроўваць як мага больш цеплавой энэргіі. У цэлым шчыт на 97% складаецца з паветра, так што важыць ён усяго 72,6 кг.

Запуск зонда намечаны на 4 жніўня гэтага года. Максімальнай блізка да зоркі зонд падыдзе ў снежні 2024 года. Parker Solar Probe дапаможа навукоўцам лепш вывучыць карону Сонца, атрымаць новыя звесткі аб актыўнасці зоркі, вызначыць структуру і дынаміку магнітнага поля свяціла і гэтак далей.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках