25 красавiка 2024, Чацвер, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта вельмі тэрмінова»: у АБСЕ заклікалі Расею вызваліць Алега Сянцова

1
«Гэта вельмі тэрмінова»: у АБСЕ заклікалі Расею вызваліць Алега Сянцова
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Палітвязень галадае з 14 траўня.

Прадстаўнік АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір зноў звярнуўся да ўладаў Расейскай Федэрацыі з заклікам вызваліць незаконна асуджанага ўкраінскага закладніка Алега Сянцова.

Пра гэта прадстаўнік АБСЕ паведаміў у Twitter.

«Вельмі ўстрывожаны пагаршэннем стану здароўя крымскага пісьменніка і кінарэжысёра Алега Сянцова, які галадае з пратэстам у расейскай турме. Я паўтараю мой заклік вызваліць яго. Гэта вельмі тэрмінова», - напісаў Дэзір.

Нагадаем, Алега Сянцова затрымалі ў акупаваным Крыме 10 траўня 2014 года. У жніўні 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў Алега Сянцова да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле абвінавачання ў нібыта стварэнні на тэрыторыі паўвыспы тэрарыстычнай супольнасці.

16 траўня 2018 года адвакат Алега Сянцова паведаміў, што ягоны падабаронны 14 траўня абвясціў бестэрміновую галадоўку. Такім чынам Сянцоў патрабуе вызваліць усіх украінскіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках