25 красавiка 2024, Чацвер, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Наваполацка пачалі кампанію супраць «Нафтану» і «Паліміру»

8
Жыхары Наваполацка пачалі кампанію супраць «Нафтану» і «Паліміру»

Права дыхаць чыстым паветрам без атрутных рэчываў мае кожны чалавек.

Але ў Беларусі за элементарныя правы трэба змагацца. У Наваполацку актывісты арганізавалі кампанію «За чыстае паветра», бо наваполацкая хімічная прамысловасць практычна атручвае ім жыццё.

Занадта шмат фенолу, дыяксіду серы і азоту. У першым паўгоддзі 2018 года ў Наваполацку значна перасягае нормы забруджванне паветра, паведамляе «Белсат».

«Наваполацк - самы забруджаны горад Беларусі па выкідах ў паветра атрутных рэчываў. Самыя значныя крыніцы - вытворчае аб'яднанне «Нафтан», у якое ўваходзіць завод «Палімір» і завод «Нафтан». Лепш дакладна не стала. Мы гэта бачым з лічбаў Белстату», - кажа праваабаронца Зміцер Салаўёў.

Максімальныя разавыя канцэнтрацыі дыяксіду азоту ў гэтым годзе перасягалі ў Наваполацку дазволеную норму ў 1,8 разы, канцэнтрацыя серы - у 1,3 разы, а фенолу - у 1,4 разы.

Актывісты праваабарончага цэнтра «Вясна» ў межах кампаніі «За чыстае паветра ў Наваполацку» сёлета збіралі подпісы за мадэрнізацыю ачышчальных збудаванняў на хімічным заводзе «Палімір». Іх накіравалі не толькі Міністэрству прыроды, але і кіраўніцтву вытворчага аб'яднання «Нафтан».

«Яны збіраюцца рабіць мадэрнізацыю. Адказваюць на нашы петыцыі, што зробяць вузлы ўтылізацыі адкідаў на «Паліміры», менавіта тое, што мы патрабавалі. Яны абяцаюць, што ўвядуць ўтылізацыю серы паводле метаду Клаўса на «Нафтане», і гэта зменшыць ледзь не на 10 ці 20 тысяч тон выкідаў аксіду серы на год. Але на сёння гэтага не зроблена», - кажа Салаўёў.

У якія тэрміны адбудзецца гэтая мадэрнізацыя, не вядома. Атрымаць каментар з заводу «Палімір» не ўдалося.

Тэрыторыя Наваполацка і прылеглых раёнаў стала адчувае негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе з боку прадпрыемстваў прамысловасці. Выкіды ў паветра шкодных рэчываў штогод - больш за 50 тысяч тон.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках