24 красавiка 2024, Серада, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна павялічыла імпарт нафтапрадуктаў амаль на траціну

Украіна павялічыла імпарт нафтапрадуктаў амаль на траціну

Асноўнымі пастаўшчыкамі нафтапрадуктаў ва Украіну застаюцца Расея і Беларусь.

Украіна ў студзені-ліпені 2018 года павялічыла імпарт нафтапрадуктаў у грашовым эквіваленце на 31,5% у параўнанні са студзенем-ліпенем 2017 года - да 2,753 мільярда даляраў. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная фіскальная служба Украіны.

Паводле звестак установы, імпарт нафтапрадуктаў з Расеі ў грашовым вылічэнні склаў 1,01 мільярда даляраў (36,71% выдаткаў на імпарт нафтапрадуктаў), з Беларусі - 1,11 мільярда даляраў (40,37%), з Літвы - 262,7 мільярда даляраў (9,54%). З іншых краін за справаздачны перыяд было імпартавана нафтапрадуктаў на 368,285 мільёна даляраў, піша УНІАН.

Усяго за справаздачны перыяд Украіна імпартавала 4,165 мільёна тон нафтапрадуктаў. Таксама паведамляецца, што за гэты перыяд Украіна экспартавала 253,4 тысячы тон нафтапрадуктаў на суму 139,4 мільёна даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках