23 красавiка 2024, aўторак, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За кратамі застаюцца журналісты Паўлюк Быкоўскі ды Ірына Леўшына

За кратамі застаюцца журналісты Паўлюк Быкоўскі ды Ірына Леўшына
Фота: «Радыё Свабода»

У Беларусі вызваленыя большасць затрыманых паводле «справы БелТА» 7-8 жніўня журналістаў незалежных СМІ.

За кратамі застаюцца карэспандэнт Deutsche Welle ў Менску Паўлюк Быкоўскі і галоўная рэдактарка інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына, паведамляе «Радыё Свабода».

Затрыманага ў «справе БелТА» карэспандэнта радыёстанцыі Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага дапытаюць ў Следчым камітэце 10 жніўня. Гэта вынікае з паведамлення ягонай жонкі, размешчанага ў сацыяльнай сетцы Facebook позна ўвечары 9 жніўня.

«Не. Паўлюка дагэтуль не вызвалілі. Каб атрымаць гэтую простую інфармацыю, спатрэбілася не менш за 8 званкоў, - напісала Вольга Быкоўская са спасылкай на адваката. - Заўтра будуць праводзіць следчыя дзеянні - прасцей кажучы, допыт. Я асабіста буду чакаць вызвалення пасля яго. Гэта вынікае з папярэдніх дзеянняў СК. Ну а калі не, то ў суботу а 15.30 каля ІЧУ на Акрэсціна».

Быкоўскі быў затрыманы 8 жніўня на 72 гадзіны. Гэты тэрмін заканчваецца ў суботу, 11 жніўня. Перад гэтым у яго кватэры быў праведзены ператрус з канфіскацыяй электронных носьбітаў інфармацыі.

Deutsche Welle звярнулася да беларускага амбасадара ў Бэрліне з патрабаваннем неадкладна вызваліць Быкоўскага. У абарону журналістаў выказаўся ўрад Нямеччыны.

Галоўную рэдактарку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірына Леўшыну затрымалі раніцай 9 жніўня. У кватэры Леўшынай быў праведзены ператрус, ускрыты сістэмны блок ейнага кампутара. Пасля допыту ў следчым камітэце Леўшыну адвезлі ў менскі ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.

Увечары 9 жніўня на волю выйшлі галоўная рэдактарка tut.by Марына Золатава, а таксама Ганна Калтыгіна і Ганна Ермачонак з tut.by, рэдактар сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў і журналістка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова. Удзень 9 жніўня была вызваленая Галіна Уласік (tut.by).

Усяго паводле крымінальнай справы фігуруюць прадстаўнікі 6 рэдакцый: ЗАТ «БелаПАН», ТАА «ТутБай Медыя», выдавецтва «Белорусская наука», газета «Культура», ТАА «РеалтБай», ТАА «АйТиВи».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках