25 красавiка 2024, Чацвер, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ARTICLE 19: Настойліва заклікаем урад Беларусі вызваліць усіх журналістаў

ARTICLE 19: Настойліва заклікаем урад Беларусі вызваліць усіх журналістаў

Брытанская праваабарончая арганізацыя асуджае дзеянні беларускіх уладаў.

ARTICLE 19 асуджае хвалю ціску Следчага камітэта на незалежныя сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі, у выніку чаго затрымана некалькі журналістаў, паведамляе baj.by.

«Напады відавочна накіраваныя на тое, каб прымусіць замаўчаць незалежныя СМІ Беларусі», - сказала Кэці Морыс, прадстаўніца ARTICLE 19 у Еўропе і Цэнтральнай Азіі. - Выстаўленае абвінавачванне не апраўдвае такіх рэпрэсіўных дзеянняў. Улады проста імкнуцца напалохаць тых, хто крытычна ацэньвае сітуацыю ў краіне, дзе іншадумства разглядаецца як злачынства.

«Мы настойліва заклікаем урад Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх журналістаў, затрыманых паводле сумнеўных абвінавачванняў у ажыццяўленні іх законных правоў на свабоду выказвання, і спыніць усе формы пераследу журналістаў, у тым ліку рэйды на асобныя сродкі масавай інфармацыі, - гаворыцца ў заяве ARTICLE 19.

ARTICLE 19 з'яўляецца брытанскай праваабарончай арганізацыяй з асаблівым мандатам, яна сканцэнтравана на абароне і заахвочванні свабоды выказвання меркаванняў і свабоды інфармацыі ва ўсім свеце, заснаваная ў 1987 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках